Генсакратар Савета Еўропы едзе ў Кіеў

У Кіеве Торб'ерн Ягланд абмяркуе магчымасць кансультацый па новых законах, па канстытуцыйнай і выбарчай рэформах.



jahland_1003.jpg

Фота УНІАН

Таксама ён мяркуе абмеркаваць стварэнне міжнароднай кансультацыйнай групы для назірання за расследаваннем актаў гвалту ва Украіне, паведамляе ria.ru.

Як чакаецца, у Кіеве бакі абмяркуюць прапанову Савета Еўропы аб аказанні дапамогі ў арганізацыі экспертызы ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці правоў меншасцяў.

euroradio.fm