«God Save the Queen». Сёння афіцыйны дзень народзінаў брытанскай каралевы

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II у заяве з нагоды свайго афіцыйнага Дня нараджэння адзначыла, што Брытанія пагрузілася ў "змрочныя настроі" на фоне падзей апошніх тыдняў — пажару ў будынку Грэнфелл-таўэр, нападу на лонданскім мосце і тэракту ў Манчэстарскай канцэртнай зале.

REUTERS

REUTERS

Перад парадам, па традыцыі зладжаным у гонар яе Дня нараджэння, адбылася хвіліна маўчання ў памяць аб ахвярах пажару ў Грэнфелл-таўар.
Каралева, якая ў пятніцу сустракалася з пацярпелымі, адзначыла, што нягледзячы ні на што людзі ахвотна прыходзяць на дапамогу адзін аднаму.
"Сёння, па традыцыі, святочны дзень. Аднак у гэтым годзе цяжка не заўважыць, што нацыя ўпала ў вельмі мрочныя настроі. За апошнія месяцы краіна перажыла шэраг жудасных трагедый", — пачынае каралева сваё пасланне.

PA

PA

Чарада трагічных падзей пачалася ў канцы сакавіка — 22 сакавіка на Вестмінстэрскім мосце брытанскі грамадзянін Халід Масуд накіраваў аўтамабіль на мінакоў, у выніку чаго чатыры чалавекі загінулі. Затым ён урэзаўся ў агароджу будынка парламента і накінуўся з нажом на паліцэйскага Кіта Пальмера. Палмер памёр ад атрыманых раненняў; Масуд быў забіты іншымі паліцыянтамі.
Тэракт у Манчэстэры адбыўся праз два месяцы — 22 мая смяротнік падарваў бомбу на канцэрце спявачкі Арыяны Грандэ, загінулі 22 чалавекі.
Прыкладна праз тыдзень, 3 чэрвеня, трое мужчын у Лондане наўмысна збілі аўтамабілем некалькі пешаходаў, а затым сталі нападаць на мінакоў з нажамі. Загінулі 8 чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.
Нарэшце, на гэтым тыдні не менш за 30 чалавек загінулі і дзясяткі пацярпелі ў выніку мацнейшага пажару, які шмат гадзін бушаваў ў шматпавярховым жылым доме на захадзе Лондана.

REUTERS

REUTERS

"Як нацыя, мы працягваем думаць і маліцца пра ўсіх тых, каго наўпрост закранулі гэтыя падзеі. У ходзе нядаўніх сустрэч [з пацярпелымі] ў Манчэстэры і Лондане мяне ўразіла гатоўнасць людзей ва ўсёй краіне аказваць падтрымку і дапамагаць тым, хто адчайна ў гэтым мае патрэбу" — піша Лізавета II.
Каралева ў пятніцу сустракалася з пацярпелымі ад Манчэстэрскага тэракту і ад пажару ў Грэнфелл-таўар.
"У часы выпрабаванняў Злучанае каралеўства заставалася непахісным перад тварам небяспекі. Аб'яднаныя агульным горам, мы таксама рашуча настроены без страху і без выбіральнасці дапамагаць усім тым, хто зноўку будуе свае жыцці, на якіх пакінулі свой жахлівы адбітак разбурэння і страты", — завяршаецца пасланне Лізаветы II.
Паводле bbc.com