Фрэнсіс Форд Копала запусціў свой брэнд марыхуаны
Аўтар «Хроснага бацькі» запусціў у Каліфорніі брэнд Grower's Series, які будзе выпускаць канабіс.
Амерыканскі кінарэжысёр Фрэнсіс Форд Копала даўно захапляецца вінаробствам, а цяпер будзе выпускаць і марыхуану. Пачне з абмежаванай серыі — калекцыйнага сэта з трох гатункаў траўкі. Як піша Нож са спасылкай на High Times, вытворчасцю марыхуаны рэжысёр займаецца ўласнаручна. Па словах Копалы, «віно і марыхуана — два самых старажытных дара маці прыроды».
У першы дзень 2018 года Каліфорнія стала найбуйнейшым штатам ЗША, у якім дазволена ўжыванне марыхуаны ў забаўляльных мэтах. Па законе, які ўступіў у сілу 1 студзеня, жыхары штата старэйшыя за 21 год маюць права захоўваць да унцыі (28 г) канабіса або вырошчваць дома да шасці кустоў канапель.