Францыя. Закрыццё пляжу з-за саудаўскага караля выклікала скандал

У Францыі разгарэўся скандал з-за рашэння ўладаў на час зачыніць публічны пляж на Блакітным беразе, каб там мог адпачыць кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдулазіз аль-Сауд.



1280px_baie_de_golfe_juan.jpg

Фота Вікіпедыя

Улады горада Валарыс пацвердзілі, што частка пляжу была аддзеленая агароджай, каб забяспечыць бяспеку караля і яго світы, якая складаецца з 400 чалавек. паведамляе www.bbc.com.

На час візіту саудаўскага манарха доступ да мора для ўсіх астатніх будзе зачынены.

Гэта выклікала абурэнне людзей, якія рэгулярна карыстаюцца пляжам, паколькі рашэнне было прынята без уліку іх меркавання.

Таксама абурэнне выклікала пабудова ліфта ад вілы, у якой спыніцца кароль, да пляжу. Прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі абяцаюць разабраць ліфт пасля заканчэння адпачынку караля.