Эксперты па хімічнай зброі: у Сірыі баявікамі ІД ужываўся іпрыт
Эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) паведамілі, што тэрарысты "Ісламскай дзяржавы" выкарыстоўвалі гарчычны газ (іпрыт) у баях з паўстанцкімі групоўкамі ў адным з сірыйскіх гарадоў.
Фота Reuters
Агенцтва Reuters пазнаёмілася з вытрымкамі з канфідэнцыйнага дакладу камісіі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. Іпрыт — высокатаксічнае рэчыва, забароненае міжнароднымі канвенцыямі — ужываўся ІД падчас баёў у горадзе Марэа на поўнач ад Алепа 21 жніўня. У Марэа па меншай меры два чалавекі пацярпелі ад іпрыту, у тым ліку дзіця.
"Вельмі верагодна, што менавіта іпрыт стаў прычынай гібелі дзіцяці", — сказана ў справаздачы.
У пачатку кастрычніка ў курдскім апалчэнні "Пешмерга" заявілі, што баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" абстралялі пазіцыі курдскіх узброеных фарміраванняў на поўначы Ірака снарадамі з іпрытам.
Пра магчымае выкарыстанне "Ісламскім дзяржавай" хімічнай зброі на тэрыторыях Сірыі і Ірака раней заяўлялі на ўмовах ананімнасці прадстаўнікі амерыканскай выведкі. Інфармацыя камісіі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі — першае афіцыйнае пацверджанне прымянення экстрэмістамі хімічнай зброі. Даклад будзе прадстаўлены кіраўніцтву ААН у канцы лістапада, паведамляе www.bbc.com.
Сірыя яшчэ 18 месяцаў таму павінна была знішчыць таксічныя хімічныя рэчывы ў адпаведнасці з рэзалюцыяй СБ ААН і Канвенцыі аб хімічным зброі 1997 года.
Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Джон Кірбі таксама заявіў Reuters, што АЗХЗ правярае ячшэ адзін факт ужывання хімічнай зброі. На тэрыторыі, кантраляванай апазіцыяй у правінцыі Ідліб, былі выкарыстаныя таксічныя хімічныя рэчывы, якія, магчыма, змяшчаюць хлор.
"Сведка паведаміў, што чуў верталёты над галавой, і гэты ж момант выбухнулі хімічныя боепрыпасы. Толькі ў рэжыма Асада ёсць верталёты", — сказаў ён.