Расійская авіяцыя прымяніла ў Сірыі бетонабойныя бомбы

Расійская авіяцыя скінула на аб'екты «Ісламскай дзяржавы» дзве бетонобойные бомбы БЕТАБ-500.



bomba.jpg

bloknot.ru

Прадстаўнік Паветрана-касмічных сіл Расіі Ігар Клімаў сказаў “Інтэрфаксу”, што бомбы прымяняюцца для знішчэння ўмацаваных падземных бункераў. «На гарады іх не кідаюць», — удакладніў ён. 

Бетонобойные бомбы скінуў бамбавік Су-24.

30 верасня расійская авіяцыя пачала наносіць авіяўдары ў Сірыі па аб’ектах “Ісламскай дзяржавы”. У ноч на 7 кастрычніка расійскія вайскоўцы ўпершыню запусцілі крылатыя ракеты з караблёў ВМФ ў Каспійскім моры па цэлях у Сірыі.