2/3 расіян лічаць, што іх краіна ніколі не была агрэсарам

Паводле сацыялагічнага даследавання, праведзенага цэнтрам Юрыя Левады, выходзіць, што 82% расіян лічаць, што Захад вядзе супраць Расіі варожую палітыку. А 66 % сцвярджаюць, што Расея ніколі ні на каго не нападала.



rasija_ahesar.jpg

Фота khersonline.net

55 % апытаных лічаць, што праява варожай палітыкі Захаду да Расіі — гэта санкцыі, уведзеныя пасля анексіі Расіяй Крыма, а 44% лічаць, што варожасць праяўляецца у інфармацыйнай вайне супраць Крамля, якую вядзе Захад.

У сацыялагічным даследаванні было апытана 1600 чалавек з усёй краіны. Захад спрабуе прыбраць Пуціна: 27 % апытаных мяркуюць, што заходнія краіны спрабуюць змяніць рэжым Уладзіміра Пуціна на іншы, больш карысны для сябе, а таксама спрабуюць навязаць расіянам чужыя ім каштоўнасці і культуру.

Каля паловы апытаных вераць, што Захад баіцца ваеннай магутнасці Расеі і хоча прыбраць да рук натуральныя багацці іх краіны. 25% — лічаць, што Захад папросту зайздросціць Расіі.

2/3 апытаных лічаць, што Расія ніколі не была ні агрэсарам, ні ініцыятарам канфліктаў з іншымі краінамі, 26 % лічаць сваю краіну — ахвярай канфліктаў.

Паводле цэнтра Левады з такімі цвярджэннем нязгодныя 7% апытаных, а 12% не лічаць, што Захад вядзе варожую палітыку ў дачыненні да Расіі.

Беларускае Радыё Рацыя