Джордж Клуні пра Байдэна: «Ён не можа выйграць бітву з часам»

Знакаміты амерыканскі актор заклікаў Байдэна выйсці перадвыбарнай гонкі. Як падкрэсліў акцёр у публікацыі, Джо Байдэн за сваю палітычную кар'еру выйграў вельмі шмат бітваў, аднак ён «не можа перамагчы ў бітве з часам». 

 Джордж Клуні. 

 Джордж Клуні. 

Амерыканскі актор Джордж Клуні — уплывовы ў Галівудзе прыхільнік Дэмакратычнай партыі — у калонцы для The New York Times заклікаў дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна зняцца з прэзідэнцкай гонкі. «Я люблю Джо Байдэна. Але нам патрэбны новы кандыдат», — напісаў ён.

У публікацыі акцёр адзначае, усё жыццё быў дэмакратам і мноства разоў удзельнічаў у зборы сродкаў для кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі. 

«Я люблю Джо Байдэна. Як сенатара. Як віцэ-прэзідэнта і прэзідэнта. Я лічу яго сябрам і веру ў яго. Веру ў яго характар. Веру ў яго маральныя якасці. За апошнія чатыры гады ён выйграў мноства бітваў, з якімі яму давялося сутыкнуцца. Але адзіная бітва, якую ён не можа выйграць, — гэта барацьба з часам. Ні адзін з нас не можа. Жудасна гэта казаць, але Джо Байдэн, з якім я бачыўся тры тыдні таму на зборы сродкаў, не быў Джо Байдэнам з 2010 года. Ён нават не быў Джо Байдэнам з 2020 года. Гэта быў той жа чалавек, якога мы ўсе бачылі на дэбатах [з Дональдам Трампам]», — піша Клуні. 

На думку акцёра, лідары Дэмакратычнай партыі павінны перастаць рабіць выгляд, што «51 мільён чалавек не бачылі таго, што яны на самай справе бачылі». Клуні лічыць, што дэмакраты «настолькі напалоханыя» перспектывай другога тэрміну Трампа, што «наважыліся ігнараваць усе папераджальныя знакі». 

Клуні падкрэслівае, што «ўся справа ва ўзросце» і ні ў чым больш. Ён лічыць, што з Байдэнам дэмакраты не змогуць выйграць прэзідэнцкія выбары. 

«Гэта не толькі маё меркаванне. Гэта меркаванне кожнага сенатара, сябра Кангрэса і губернатара, з якімі я размаўляў сам-насам. Кожнага — незалежна ад таго, што ён ці яна кажа публічна», — заявіў Клуні. 

Клуні лічыць, што ў Дэмакратычнай партыі яшчэ ёсць час, каб выбраць новага кандыдата для прэзідэнцкай гонкі. 

У канцы калонкі ён называе Байдэна героем, які «выратаваў» дэмакратыю ў 2020 годзе. «Нам трэба, каб ён зрабіў гэта зноў у 2024 годзе», — сказаў на заканчэнне акцёр.

Заява Джорджа Клуні прагучалі праз некалькі гадзін пасля таго, як былы спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі заявіла, што ў Байдэна засталося часу «ў абрэз», каб вырашыць, ці варта яму заставацца ў прэзідэнцкай гонцы пасля правальных дэбатаў у канцы мінулага месяца. У эфіры MSNBC на пытанне, ці падтрымлівае яна намер прэзідэнта ЗША пераабрацца, Пэлосі адказала: «Прэзідэнт сам вырашае, ці будзе ён балатавацца. Мы ўсе заклікаем яго прыняць гэтае рашэнне, таму што часу застаецца ўсё менш».

Заклікі да Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі пачалі гучаць пасля яго дэбатаў з Дональдам Трампам, якія адбыліся ў канцы чэрвеня. На думку аналітыкаў і СМІ, яны аказаліся правальнымі для дзейнага прэзідэнта. 

У прыватнасці, група спонсараў Дэмакратычнай партыі ЗША, грамадскіх дзеячаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў накіравала ліст у Белы дом з заклікам да Байдэна зняцца з выбараў.

Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падзяліліся ў меркаваннях адносна ўдзелу Байдэна ў выбарах. Адзін з суразмоўцаў выдання адзначыў, што «траціна хоча, каб ён сышоў, траціна хоча, каб ён застаўся, а траціна змірылася з тым, што ён кандыдат, але думае, што ён прайграе».

Сам Байдэн прызнаў, што дэбаты з Трампам — «не найлепшы» ягоны выступ. Аднак ён заявіў, што не збіраецца здымацца з выбараў і плануе «зноў перамагчы». «Дазвольце мне сказаць як мага ясней: я застаюся ў гонцы! Я збіраюся перамагчы Дональда Трампа», — казаў Байдэн падчас выступу перад прыхільнікамі 5 ліпеня.

Так, напрыклад, падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Вісконсін Байдэн заявіў, што збіраецца зноў перамагчы на выбарах: «Я бачу ўсе гэтыя гісторыі, у якіх гаворыцца, што я занадта стары», — сказаў Байдэн. «Хіба я быў занадта стары, каб стварыць 15 мільёнаў працоўных месцаў?.. Хіба я быў занадта стары, каб ліквідаваць студэнцкія даўгі для пяці мільёнаў амерыканцаў?» — пытаў ён. «Як вы думаеце, я занадта стары, каб перамагчы Дональда Трампа?» — спытаў ён, і натоўп адказаў: «Не!».

Паводле ВВСmeduza.io