Дзесяткі загінулых у выніку серыі тэрактаў на поўначы Камеруна

29 чалавек загінулі і каля 30 атрымалі раненні ў выніку серыі тэрактаў, што ажыццявілі смяротнікі ў горадзе Бода на поўначы Камеруна.

Паведамляецца, што два смяротнікі прывялі ў дзеянне выбуховыя прылады на гарадскім рынку, яшчэ двое — у іншых шматлюдных месцах Бода, паведамляе euronews.com.

 

 

Адказнасць за выбухі на сябе пакуль ніхто не ўзяў, але назіральнікі лічаць, што гэта справа рук ісламісцкай групоўкі "Бока Харам".

 

"Бока Харам" ("заходняя адукацыя — грэх" у перакладзе з мовы хаўса) дзейнічае пераважна на тэрыторыі Нігерыі, але рэгулярна здзяйсняе вылазкі ў суседнія Нігер, Камерун і Чад. Яе баевікі выступаюць супраць заходняй мадэлі адукацыі і дамагаюцца ўвядзення шарыяту. Ахвярамі групоўкі з 2009 года сталі 17 тысяч чалавек, два з паловай мільёны мусілі перасяліцца.