Дасье ў карыкатурах. Рубель амаль «двухсоты»

Увесь мінулы тыдзень расійскія ўлады спрабавалі стабілізаваць курс рубля. Інтэрнэт у сваю чаргу рэагаваў на абвал рубля і намаганні ўрада мемамі, фотажабамі, дэматыватарамі.

7_295.jpg

Доўгі час адносна стабільны курс рубля на фоне знешніх санкцыяў быў амаль прадметам гонару Крамля. Гэта выявілася ў змесце фотажаб праўладных карыстальнікаў сацсетак.

1_774.jpg

Аднак па ходзе лета рубель пачаў на вачах слабець. Адразу з'явіліся тэматычныя фотажабы.

2_714.jpg

Нарэшце, 14 жніўня курс долара перавысіў 100 рублёў упершыню з 23 сакавіка 2022 года. Відавочна, што падобныя біржавыя навіны сталі аплявухай для рэжыму. Менавіта Пуціна і яго атачэнне высмейвалі ў сетках. Зрэшты, некаторыя дапусцілі, што падзенне рубля — гэта не што іншае як праява клопату ўрада аб народзе.

3_636.jpg

Увесь тыдзень пуцінскія банкіры і фінансісты змагаліся за ўмацаванне валюты. Не засталіся ўбаку і юзеры. Яны прапанавалі ўладам вярнуцца да правераных рэцэптаў навядзення парадку ва ўсіх абласцях.

4_593.jpg

Пакуль улады спрабавалі збіць курс долара, у сетках прапанавалі не марнаваць час дарма, а адразу перайсці на новую валюту. Адпаведна з'явіліся і варыянты новых банкнот.

5_547.jpg

Некаторыя лічаць, што трэба наогул адмаўляцца ад рубля на карысць новай валюты.

6_413.jpg

Дзіўным чынам, але крах рубля адбываўся на фоне запуску расійскай ракеты на Месяц. Па меркаванні шматлікіх людзей, гэта было не выпадковае супадзенне.

8_198.jpg

Трэба прызнацца, што да канца тыдня рубель паспеў трошкі ўмацавацца, а долар апусціцца, але жарты і мемы на тэму долара за сто рублёў ужо застануцца з намі. А некаторыя жарты, напэўна, будуць запатрабаваны падчас чарговага непазбежнага падзення рубля. Напрыклад, вось гэты.

9_150.jpg