Дасье ў карыкатурах: Каталонскі сепаратызм

Каталонія зноў ператвараецца ў гарачую кропку на мапе Еўропы. На фоне вулічных пратэстаў у Вярхоўным судзе Іспаніі пачаліся слуханні па справе 12 каталонскіх палітыкаў. Два гады таму яны падтрымалі правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.

1__6__3.jpg

Рэферэндум тады стаў шокам для Мадрыда, які дарэмна спрабаваў праз суды забараніць галасаванне. Маральную перамогу каталонцаў мастак бельгійскага выдання Politico адлюстраваў з дапамогай алюзіі на футбольны паядынак.

2__7__3.jpg

Рэферэндум 1 кастрычніка 2017-га адбыўся, нягледзячы на празмерна жорсткія дзеянні іспанскіх праваахоўнікаў. Супраць тых, хто хацеў выказаць сваю пазіцыю наконт незалежнасці рэгіёна, ужываліся дубінкі і гумовыя кулі. Па дадзеных ўрада Каталоніі, ад дзеянняў сілавікоў пацярпелі 1 066 чалавек. Спроба Мадрыда ўтаймаваць незалежнікаў з дапамогай дубінак стала сюжэтам карыкатуры латвійскай газеты Latvjiacs Avize.

3__4__4.jpg

У выніку плебесцыту за незалежнасць прагаласавала 90 працэнтаў з тых, хто прыйшоў на ўчасткі. Яўка склала 40 адсоткаў. На базе гэтай арыфметыкі 27 кастрычніка каталонскі парламент абвясціў незалежнасць краю. У гэты ж дзень афіцыйны прадстаўнік генеральнай пракуратуры Іспаніі паведаміў аб працэдуры прыцягнення старшыні ўраду аўтаноміі Карлеса Пучдэмана і яго паплечнікаў да крымінальнай адказнасці. Па краю пракацілася хваля арыштаў. А вось Пучдэману ўдалося збегчы ў Бруссель. Прыгоды Карлеса, падобныя на сцэны раманаў Дзюма, выклікалі шмат жартаў. Так, на думку нідэрландскага мастака Джоепа Бертрамса (Joep Bertrams) пры уцёках Пучдэман мог выкарыстаць каталонскі сцяг.

4__5__3.jpg


Між тым сам Пучдэман будучы ў эміграцыі вырашыў прысвяціць сябе пабудове каталонскай незалежнай дзяржавы. Пры гэтым еўрапейскія ўлады нічога зрабіць не могуць знаходзячыся ў відавочным прававым ступары. З аднаго боку, ігнараваць волевыяўленне каталонцаў нельга. З іншага — прызнанне вынікаў рэферэндуму 1 кастрычніка будзе штуршком для шатландцаў, фламандцаў, карсіканцаў і г.д. Пагрозу сепаратызму для Еўропы адлюстраваў мастак Міхаэль Коунтоурыс (Michael Kountouris).

5_2_3_logo.jpg

У выніку мы маем наступную сітуацыю. Каталонцы масава выходзяць на акцыі пратэсту супраць суда над аўтарамі реферэндуму. Пракуратура ў сваю чаргу марыць адправіць іх у турму на тэрмін да 25 гадоў. Праўда, напэўна магло быць яшчэ горш, калі б арганізатараў реферэндуму судзілі паводле беларускіх прававых забабонаў. На гэту тэму малюнак газеты «Новы Час».