Да дома Парашэнкі пад Кіевам спрабавалі прарвацца цітушкі. Той абвінаваціў у гэтым Зяленскага
Экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвінаваціў дзейнага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў арганізацыі праплочаных пратэстаў каля свайго дома ў вёсцы Козіна пад Кіевам.
«Мы сёння ўбачылі, што рускамоўныя цітушкі за грошы
гатовыя прадаць Украіну. Гэтым брудным сцэнаром, зробленым за грошы, скрадзеныя
ў падаткаплацельшчыкаў, яны спрабуюць адцягнуць увагу, каб пазбегнуць
адказнасці», — напісаў Парашэнка ў сацсетках.
Экс-прэзідэнт усклаў адказнасць за «загады аб куплі
цітушак і бяздзейнасць праваахоўных органаў» на Офіс прэзідэнта. Пры гэтым
Парашэнка падзякаваў ветэранаў і актывістаў, якія сталі на яго абарону.
У суботу каля дома былога кіраўніка Украіны адбыліся
сутыкненні паміж двума групамі людзей. Першая спрабавала прарвацца да катэджа
Парашэнкі, абвінавачваючы яго ў карупцыі, другая — яго абараняла.
Паводле «Еўрарадыё».