Хто замовіў польскае порна?

Нежаданне польскага ураду блакіраваць інтэрнет сайты з парнаграфічныцм кантэктам выклікала выбух пратэстаў з боку кансерватараў . У авангардзе крытыкаў аказалася скандальны дэпутат ад партыі “Права і Справядлівасць” Крысціна Паўловіч.    



dc00703a_8d7a_11e2_9355_0025b511226e.jpg

Крысціна Паўловіч

Крысціна Паўловіч праславілася сваімі ранейшымі ініцыятывамі, накшталт прапановы пазбавіць прастытутак некаторых грамадзянскіх правоў.

Цяпер Крысціна выкрыла сувязь прэм’ера Дональда Туска з порнаіндустрыяй. “Падаецца, што ён ( Дональд Туск) абараняе інтарэсы порнабізнэсу”, — сказала палітык у адным інтэрв’ю.

Ідэя забараніць у Польшчы порнасайты ўзнікла ў сувязі з падзеямі ў Вялікабрытаніі, дзе прэм’ер Дэвід Кэмеран прапанаваў усім правайдэрам устанавіць спецыяльны фільтр супраць такога кшталту старонак.

Адразу польскія кансерватары прапанавалі выкарыстаць  брытанскі вопыт на польскай глебе. Аднак урад лічыць, што падобная мера не вырашыць праблемы. Па словах яго прадстаўнікоў, трэба весці барацьбу з бізнэс-структурамі, якія вырабляюць амаральную прадукцыю. 

Паводле польскай прэсы