Больш за 15 гарадоў ЗША далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі

У мінулыя выходныя беларусы ЗША далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі, ініцыяванага офісам Святланы Ціханоўскай.

Беларусы Бостана

Беларусы Бостана

Больш за 15 беларускіх суполак з розных штатаў ад Усходняга да Заходняга Узбярэжжа ЗША скаардынаваліся і паставілі маштабную мэту: даслаць лісты і паштоўкі кожнаму з 887 палітычных зняволеных. Амаль ва ўсіх буйных гарадах ЗША беларусы сабраліся разам, каб напісаць словы падтрымкі і падпісаць святочныя паштоўкі. Агулам ужо даслалі ці збіраюцца даслаць неўзабаве каля 900 лістоў і паштовак! Удзельнікі акцыі адзначаюць, што падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і паштоўкай — такая невялікая і простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны.

solidarity_event___philadelphia.jpg

Беларусы Філадэльфіі

solidarity_event___miami_together.jpg

Беларусы Маямі

solidarity_event___sf_1.png

Беларусы Сан-Францыска


Паводле прэс-рэліза