Блашчыцы атакуюць! Дасье ў карыкатурах
Францыя перажывае небывалае нашэсьце блашчыц, што можа таксама мець сур'ёзныя палітычныя наступствы.
Яшчэ летам з'явіліся паведамленні, што падчас Тыдня моды насякомых знайшлі ў зоне чакання парыжскага аэрапорта Шарль Дэ Голь. Потым блашчыц пачалі знаходзіць не толькі ў дамах звычайных жыхароў, але і ў бальніцах, кінатэатрах, бібліятэках, а таксама ў вагонах метро, аўтобусах і электрычках. Паводле медыя, яны практычна паўсюль, і цяпер у сталіцы Францыі практычна не засталося гатэляў без паразітаў. Тэматычны малюнак мастака выдання La Marianne.
Пасцельныя, або канапавыя, блашчыцы, якія сілкуюцца крывёй чалавека, уяўляюць сур'ёзную пагрозу для здароўя. Нягледзячы на адсутнасць навуковых доказаў таго, што яны з'яўляюцца пераносчыкамі хвароб, яны могуць выклікаць мноства негатыўных наступстваў для фізічнага здароўя чалавека. Першым чынам, вядома, гэта наступствы ўкусаў.
Акрамя таго, блашчыцы аказваюць сур'ёзны ўплыў на псіхічны стан людзей, якія жывуць у заражаных дамах. На малюнку мастака пад псеўданімам Arton дзяўчына не можа заснуць. Ёй здаецца, што клапы радуюцца маючай адбыцца вячэры.
Нядзіўна, што газета Les Echos нават раіць, як можна спаць, не кранаючыся ложка.
Магчыма, Францыя стала толькі першай краінай, якую атакавалі блашчыцы. Наступнай ахвярай будзе, здаецца, Брытанія. Не дарма тут з“явіліся ўжо першыя карыкатуры на дадзеную тэму. Мастак Maat адлюстраваў дзвюх брытанскіх блашчыц, якія абмяркоўваюць важнае пытанне: як можна піць кроў і пры гэтым захаваць фігуру (менавіта так прымудраюцца рабіць французскія блашчыцы).
Тым часам, прэса звяртае ўвагу, што да летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы засталося ўсяго дзесяць месяцаў. На мерапрыемства павінна прыехаць шмат замежных дэлегацый і турыстаў. Калі да гэтага часу вырашыць праблему не атрымаецца, то маштабы Гульняў як мінімум давядзецца скараціць. Такая перспектыва дазволіла выданню Charlie Hebdo завочна аб'явіць блашчыц пераможцамі Алімпіяды. Жарты жартамі, але калі фармат Алімпіяды зменяць, гэта стане моцным ударам па прэстыжы французскага кіраўніцтва, якое прайграла вайну клапам.