Белы дом ухваліў план эвакуацыі амерыканцаў з Украіны — СМІ
Белы дом ухваліў план Пентагона па эвакуацыі амерыканцаў з Украіны. Цяпер ва Украіне знаходзяцца прыкладна 30 тысяч амерыканцаў. У бліжэйшыя дні на мяжы Польшчы з Украінай пачнуць ўсталёўваць кантрольна-прапускныя пункты і намётавыя лагеры, піша korrespondent.net.
Белы дом ухваліў
план Пентагона па эвакуацыі амерыканцаў у выпадку ўварвання Расіі ва Украіну,
адзначае The Wall Street Journal. Згодна з планам, дапамагаць амерыканцам
пакінуць Украіну будуць амерыканскія войскі ў Польшчы.
Каля 1700 вайскоўцаў 82-га паветрана-дэсантнага корпуса, які разгорнуты ў Польшчы для аказання дапамогі, у бліжэйшыя дні на мяжы Польшчы з Украінай пачнуць усталёўваць кантрольна-прапускныя пункты, намётавыя лагеры і іншыя часовыя збудаванні, каб падрыхтавацца да абслугоўвання амерыканцаў, якія будуць прыбываць на мяжу.
Разам з тым, войскі не маюць права ўваходзіць на тэрыторыю Украіны і не будуць эвакуяваць амерыканцаў або здзяйсняць палёты з тэрыторыі Украіны.
Дапамога таксама будзе палягаць у прадастаўленні лагістычнай падтрымкі для каардынацыі эвакуацыі амерыканцаў з Польшчы, пасля таго як яны прыбудуць туды з Кіева і іншых частак Украіны. Цяпер ва Украіне знаходзяцца прыкладна 30 тысяч амерыканцаў.