Байдэн і Пуцін сустрэнуцца, калі Расія не нападзе на Украіну

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прапанаваў правесці сустрэчу лідараў ЗША і РФ. Бакі прынялі прапанову. Саміт адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі Расія не ўварвецца ва Украіну.

Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін

Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў тэлефонныя перамовы з лідарамі ЗША і РФ Джозэфам Байдэнам і Уладзімірам Пуціным. Як паведамляецца ў панядзелак, 21 лютага, на сайце Елісейскага палаца, кіраўнік французскай дзяржавы прапанаваў правесці саміт паміж Байдэнам і Пуціным, а затым з усімі зацікаўленымі бакамі па пытаннях бяспекі і стратэгічнай стабільнасці ў Еўропе. Байдэн і Пуцін далі згоду на правядзенне такога саміту, адзначае французскі бок.
Змест гэтай сустрэчы павінен быць падрыхтаваны дзяржсакратаром Злучаных Штатаў Энтані Блінкенам і міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падчас іх перагавораў 24 лютага.

Саміт пройдзе, калі РФ не ўварвецца ва Украіну

Саміт Байдэна і Пуціна можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі Расія не ўварвецца ва Украіну, падкрэсліў Елісейскі палац. Для падрыхтоўкі зместу маючых адбыцца дыскусій Эманюэль Макрон мае намер працаваць з усімі зацікаўленымі бакамі.
У сваю чаргу кіраўнік прэс-службы Белага дома Джэніфер Псакі ўказала, што Вашынгтон "адданы дыпламатычнаму ўзаемадзеянню да таго часу, пакуль не пачнецца ўварванне (Расіі ва Украіну. – Рэд.)".

Рост напружанасці ля межаў Украіны

За апошнія некалькі сутак напружанасць у канфлікце Расіі і Украіны рэзка ўзмацнілася. Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ толькі за 19 лютага налічыла больш за 1500 парушэнняў рэжыма спынення агню. Байдэн выказвае ўпэўненасць у тым, што Крэмль ужо прыняў рашэнне аб уварванні і ў тым ліку мае намер захапіць Кіеў.
Па даных заходніх спецслужбаў, у рэгіёнах уздоўж украінскай мяжы размешчаны каля 150 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Занепакоенасць Захаду ў сувязі з гэтым расце. Масква сцвярджае, што не плануе нападзення.
dw.com