Арыштаваныя каталонскія палітыкі зноў удзельнічаюць у выбарах

Арыштаваныя каталонскія палітыкі зноў стануць кандыдатамі на выбарах у парламент аўтаноміі.

Карлес Пучдэмон

Карлес Пучдэмон


Шэраг партый ўнеслі іх на першыя месцы ў свае выбарчыя спісы. У прыватнасці, спіс партыі «Разам за Каталонію» узначаліў былы кіраўнік рэгіёну Карлес Пучдэмон. Цяпер ён хаваецца ў Бельгіі, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.
Апытанні пакуль не выяўляюць перавагі ні прыхільнікаў незалежнасці рэгіёна, ні тых партый, якія выступаюць за адзіную Іспанію. Выбары ў Каталоніі пройдуць 21 снежня. Выбарчая кампанія пачнецца 5 снежня.
Паводле «Эхо Москвы»