Алекс Фергюсан шпіталізаваны з кровазліццём у мозг
Былы трэнер англійскага футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» сэр Алекс Фергюсан шпіталізаваны ў цяжкім стане.
5 траўня яму правялі тэрміновую аперацыю з-за кровазліцця ў мозг. Аперацыя прайшла паспяхова, але цяпер 76-гадоваму Фергюсану трэба будзе прайсці перыяд інтэнсіўнай тэрапіі для аднаўлення, гаворыцца ў паведамленні клуба.
Сэр Алекс Фергюсан нязменна ўзначальваў «Манчэстар Юнайтэд» з 1986 па 2013 год. Пад яго кіраўніцтвам клуб 13 разоў станавіўся чэмпіёнам Англіі і двойчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў.
Паводле meduza.io