Забруджанае паветра выклікае хваробы

У Польшчы штогод ад шкоднага пылу памірае 48 тысяч чалавек.

Смог у Кракаве

Смог у Кракаве


Сем мільёнаў чалавек памірае штогод у свеце ад бруднага паветра. І 48 тысяч у Польшчы. Сумную статыстыку публікуе Gazeta Wyborcza.
Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, людзі гінуць у выніку забруджвання паветра пылам РМ10 і пападання ў крывяносныя сасуды пылу РМ2,5. Былі вывучаныя чатыры тысячы гарадоў у 108 краінах сьвету. Вынікі даследавання несуцяшальныя. Больш за 90 працэнтаў людзей на свеце дыхаюць забруджаным паветрам.
Як адзначаюць экспtрты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, менавіта бруднае паветра становіцца прычынай прыблізна чвэрці смярцей, выкліканых хваробамі сэрца, такой жа колькасці — ад кровазліцця ў мозг або ад раку лёгкіх. Найгоршая сытуацыя ў Афрыцы і Азіі.
У Еўропе самая складаная сітуацыя ў Польшчы і Баўгарыі. Асабліва трывожная карціна назіраецца ў Кракаве, а таксама ў Катавіцах, Закапаным, Чанстахове і іншых гарадах.
Польскі ўрад робіць спробы паляпшэння якасці паветра. Напрыклад, прыняты закон аб электрамабільнасці, які прадугледжвае льготы для карыстальнікаў электрычных аўтамабіляў. Аднак гэта пакуль мала дапамагае, бо палякі купляюць на Захадзе шмат старых машын на дызельным паліве.
Паводле беларускай службы Польскага радыё