Акцёр Алек Болдуін застрэліў аператара
Амерыканскі акцёр Алек Болдуін выпадкова застрэліў аператара. Трагічны інцыдэнт адбыўся на здымачнай пляцоўцы падчас працы над вестэрнам "Іржа" ў штаце Нью-Мексіка.
Акцёры павінны былі страляць халастымі патронамі. Аднак зброя спрацавала няправільна — куля або аскепкі закранулі двух чалавек, якія знаходзіліся побач, паведамляе euronews.com.
42-гадовы аператар Халіна Хатчынс была дастаўленая ў бальніцу, дзе памерла ад атрыманых раненняў.
48-гадовы рэжысёр Джоэль Соўза быў паранены і знаходзіцца ў крытычным стане. У дэпартаменце паліцыі акругі Санта-Фэ пацвердзілі, што фатальная зброя была ў руках у знакамітага акцёра.
Алек Болдуін выступае прадзюсарам фільма і выконвае ў ім галоўную ролю. Супраць яго пакуль не выставілі абвінавачванняў. Здымкі карціны спыненыя.