АБСЕ заўважыла танкі і грады баевікоў каля лініі размежавання ва Украіне

Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ зафіксавала перасоўванне ваеннай тэхнікі і зброі ў раёнах, дзе яна мусіць быць адведзеная згодна з Мінскімі пагадненнямі.



middle_60230d37e320d129b83513be8334d225.jpg

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місіі, перадае "Украінская праўда".

"У раёнах кантраляваных ЛНР — Круглік, Мірнае і Успенка (31 км, 28 км, 23 км на паўднёвы захад ад Луганска адпаведна), СММ бачыла ў агульнай складанасці 34 танка (Т-64 і Т-72) і дзевяць гаўбіц", — адзначаецца ў справаздачы.

Таксама, паводле дадзеных паветранага назірання АБСЕ, у раёне горада Красны Луч, што падкантрольны ЛНР, знаходзяцца 5 рэактыўных установак залпавага агню.

Назіральнікі зафіксавалі наяўнасць і рух узбраення і ваеннай тэхнікі за лініямі размежавання бакоў і тэрыторый, з якіх дадзенае ўзбраенне павінна быць адведзена.

У падкантрольным украінскаму ўраду горадзе Шчасце назіральнікі зафіксавалі 12 бронетранспарцёраў, на кожным з якіх было па некалькі салдат, яны рухаліся на паўночны захад.