Польскія футбалісты адмовіліся гуляць са зборнай Расіі стыкавы матч за пуцёўку на ЧС-2022
Такое рашэнне агучыў прэзідэнт Польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша.
Прэзідэнт польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша заявіў, што зборная Польшчы не мае намеру гуляць са зборнай Расіі ў матчы плэй-оф чэмпіянату свету 2022 года.
«Хопіць слоў, прыйшоў час дзейнічаць. Зборная Польшчы
не мае намеру гуляць са зборнай Расіі ў матчы плэй-оф. Гэта адзінае правільнае
рашэнне. Мы вядзем перамовы з федэрацыямі Швецыі і Чэхіі, каб прадставіць
агульную пазіцыю ФІФА», — напісаў Кулеша ў сваім Твітары.
Зборныя Расіі, Польшчы, Швецыі і Чэхіі мусяць аспрэчыць у стыкавых гульнях адну пуцёўку на ЧС.
Футбольныя саюзы Польшчы, Швецыі і Чэхіі раней заявілі, што
не паедуць у Расію на матчы плэй-оф чэмпіянату свету 2022 года. У паўфінальным
матчы плэй-оф адбору на чэмпіянат свету 2022 года шведы згуляюць з чэхамі, а
расійцам трэба будзе сустрэцца з палякамі. Пераможцы гэтых пар павінны згуляць
у фінальным матчы плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату свету.
Польскія футбалісты падтрымалі такое рашэнне ПФС. Сусветная зорка футбола Роберт Левандоўскі (на здымку), напрыклад, заўважыў: «Гэта правільны захад! Не магу ўявіць сабе матч са зборнай Расіі ў цяперашняй сітуацыі. Расійскія гульцы і заўзятары не адказваюць за гэта, але мы не можам рабіць выгляд, што нічога не адбываецца».