«Сталін сказаў, што гэта правільнае пытанне». 70 год таму Калінінградская вобласць магла стаць часткай Беларусі

7 красавіка 1946 году на тэрыторыі Усходняй Прусіі была ўтворана Кёнігсбергская вобласць. На той час было не выключана, што яна стане прыморскай вобласцю БССР. Беларускія ўлады падрыхтавалі абгрунтаванне, якое Сталін назваў слушным. Чаму Беларусь, ад якой адрэзалі кавалкі на карысць Літвы і Польшчы, так і не атрымала выхад да мора, высветліла Свабода.

kaliningrad.png

257 год Усходняя Прусія была васалам ВКЛ

Больш як 600 год таму Кёнігсберг, або Каралявец на беларускі лад, ужо пераходзіў у падпарадкаванне Вялікага Княства Літоўскага. Пасля паразы Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдcкай бітве Ўсходняя Прусія перайшла да ВКЛ. Ад 1410 і да 1657 году гэты рэгіён быў у васальнай залежнасці ад Вялікага Княства, а потым Рэчы Паспалітай.

 

Так выглядае цэнтар Калінінграда сёння. Ён жа Кёнігсбtрг і Каралявец

Так выглядае цэнтар Калінінграда сёння. Ён жа Кёнігсбtрг і Каралявец

З 1657 і да 1945 году Прусія ўжо была далучана да нямецкіх земляў. Толькі паміж 1758 і 1762 гадамі, у Сямігадовую вайну, яна была захоплена Расейскай імпэрыяй. Рэшту часу яна заставалася ўсходняй часткай Прусіі, а потым — аб’яднанай Нямеччыны.

Пасля Першай сусьветнай вайны Нямеччына саступіла частку Ўсходняй Прусіі на карысць Польшчы, якая дзякуючы гэтаму атрымала выйсце да Балтыйскага мора. Новае Памяранскае ваяводcтва пераразала Ўсходнюю Прусію на дзве часткі.

Чарговы падзел гэтай тэрыторыі прыпаў на 1945 год, калі рэшту Ўсходняй Прусіі падзялілі паміж Польшчай і СССР. Клайпtдcкі край вярнулі Літве, траціна Ўсходняй Прусіі адышла да РСФСР, а большая частка ўвайшла ў склад Польшчы.

Такім чынам, пасля распаду Тэўтонскага ордэна ў 1410 годзе Ўсходняя Прусія 257 год уваходзіла ў склад ВКЛ і Рэчы Паспалітай, 284 гады была нямецкай, 4 гады належала Расійскай імперыі, і 61 год — РСФСР і сучаснай Расіі.

Панамарэнка хацеў далучыць Калінінградзкую вобласьць

Цэлы год пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Ўсходняя Прусія ў СССР мела асаблівы статус — Кёнігсбергская асаблівая ваенная акруга. Пакуль канчаткова не была вызначаная прыналежнасць новых тэрыторый, у Беларусі рыхтавалі абгрунтаванне, каб уключыць Кёнігсберг у склад БССР.

Панцеляймон Панамарэнка сапраўды хацеў далучыць вобласць да Беларусі

Панцеляймон Панамарэнка сапраўды хацеў далучыць вобласць да Беларусі

Падрабязна беларуска-калінінградзкія варункі апісаныя ў кнізе «Панцеляймон Панамарэнка: „жалезны“ сталініст». Ейны аўтар — Эмануіл Ёфэ, беларускі гісторык. Ён піша, што ў 1945 годзе кіраўніцтва БССР накіравала Сталіну прапанову далучыць былую Ўсходнюю Прусію да БССР.

«Фактычна, Панамарэнка хацеў на самой справе далучыць Калінінградскую вобласць, — расказаў Ёфэ ў інтэрвію Радыё Свабода. — Ёсць дакумэнты, якія гэта пацьвярджаюць».

Быццам бы ініцыятыва паходзіла ад кіраўніка БССР — Панцеляймона Панамарэнкі. Пра падрыхтоўку да далучэння Калінінградскай вобласці да БССР распавядаў Віктар Мікалаеў, былы дарадца Панамарэнкі. Яго ўспаміны апублікаваныя ў кнізе Ўладзімера Даброва «Таемны пераемнік Сталіна».

На загад Панамарэнкі ў Калінінградзкую вобласць выправіліся дзесяць чалавек — навукоўцы і спецыялісты розных галінаў. Цягам месяца яны рыхтавалі дакумэнты, каб абгрунтаваць уключэнне былой Усходняй Прусіі ў склад БССР.

«Магчымыя наступствы далучэння Калінінградзкай вобласці да Беларусі былі вывучаныя самым належным чынам, — узгадвае Мікалаеў. — У вобласьці быў асаблівы рэжым аховы, але нам дапамагалі выдадзеныя на ўказанне Панамарэнкі спецыяльныя пропускі».

Беларусь сапраўды імкнецца атрымаць выхад да Балтыйскага мора

На падставе сабраных у Калінінградскай вобласьці дакумэнтаў у Беларусі падрыхтавалі запіску з дадаткамі, якую пераслалі Сталіну. Той, у сваю чаргу, вырашыў абмеркаваць прапанову на Палітбюро.

 

Хрушчоў заўжды меў тэрытарыяльныя пытаньні да Панамарэнкі

Хрушчоў заўжды меў тэрытарыяльныя пытаньні да Панамарэнкі

Як піша Даброў, на паседжанні Палітбюро Панамарэнка сказаў, што выказвае адзіную пазыцыю партыйнага і гаспадарчага кіраўніцтва Беларусі.

«Беларусь сапраўды імкнецца атрымаць выхад да Балтыйскага мора, паколькі гэта дасць ейнаму эканамічнаму развіццю дадатковыя стымулы, — перадае Добраў словы Панамарэнкі. — І беларусы, якія больш за ўсіх пацярпелі ў вайне, маюць права на гэта ня менш, чым Літва, якая атрымала істотную прыбаўку тэрыторыі, хоць ейны ўнёсак у перамогу непараўнальны зь беларускім. Беларусь, у адрозьненне ад сваіх прыбалтыйскіх суседзяў і Польшчы, у выніку вайны нічога ня выйграла, што наўрад ці справядліва».

Таксама Панамарэнка адзначаў той факт, што Калінінградская вобласць была населеная пераважна жыхарамі Расеі, Украіны і Беларусі. Такім чынам, утвараецца разрыў адзінай славянскай прасторы, што можа абярнуцца негатыўнымі палітычнымі наступствамі. Каб вобласць не была эксклавам, планавалася ўтварыць калідор да яе за кошт тэрыторыі Літвы і Польшчы.

У той жа час Нямеччына, на думку Панамарэнкі, будзе мець спакусу адсекчы, а потым і вярнуць былую Ўсходнюю Прусію ў капіталістычны сьвет. Каб пазбегнуць такога развіцьця падзей, ён прапаноўваў далучыць Калінінградскую вобласьць да Беларусі.

Пытанне правільнае, але вернемся да яго іншым разам

Супраць беларускага варыянту Калінінградскай воблассці выказаліся прысутныя на Палітбюро Малянкоў, Берыя, Молатаў і Хрушчоў. Малянкоў, напрыклад, назваў прапанову Панамарэнкі «завоблачным глупствам», заняцца якім можна толькі адарваўшыся ад рэчаіснасці.

 

Сталін абяцаў вярнуцца да пытання беларускай Калінінградскай вобласці

Сталін абяцаў вярнуцца да пытання беларускай Калінінградскай вобласці

У той жа час Сталін назваў пярэчанні сяброў Палітбюро «непераканаўчымі». Наадварот, довады на карысць Калінінградскай вобласці ў складзе БССР ён назваў правільнымі.

«Панамарэнка правільна паставіў пытанне, — падае Даброў словы Сталіна. — Няма нічога дрэннага ў тым, што мы свайго вернага сябра Беларусь узмоцнім за кошт ня вельмі надзейнай Літвы. Тут Панамарэнка мае рацыю».

Спаслаўшыся на складанае міжнароднае становішча, Сталін, аднак, прапанаваў пачакаць больш спрыяльных умоў для перадачы Калінінграда Беларусі.

«Але хай таварыш Панамарэнка не крыўдуе, — сказаў Сталін. — Абавязкова папросім яго вярнуцца да гэтага пытання іншым разам, крыху пазней».

З 1948 году сам Панамарэнка з'ехаў з Беларусі. У Маскве ён займаў пасаду сакратара ЦК партыі. Больш калінінградскае пытанне ў часы Савецкага Саюзу не ўздымалася.

Аддайце нам Калінінградскую вобласць, мы там зробім з яе квітнеючы край

Чарговым разам беларуска-калінінградскую тэму ў 2013 годзе закрануў Аляксандар Лукашэнка. На прэс-канфэрэнцыі ён распавёў пра свае віды на расійскі эксклаў.

 

У 2013 годзе пра “нашу” Калінінградскую вобласць узгадаў Аляксандар Лукашэнка

У 2013 годзе пра “нашу” Калінінградскую вобласць узгадаў Аляксандар Лукашэнка

«Я кажу часта — аддайце нам Калінінградскую вобласць, — заявіў тады Лукашэнка. — Мы кожны гектар, кожную сотку зямлі там узаром і зробім з яе квітнеючы край... У савецкі час Калінінград фактычна быў беларускім».

Па словах Лукашэнкі, ён меў гутарку з Уладзімерам Пуціным падчас палёту над Калінінградскай вобласцю. Беларускі прэзыдэнт звярнуў увагу на тое, што там неўзараныя землі.

«Я Ўладзіміру Ўладзіміравічу: слухай, аддай гэтыя і гэтыя землі... Згодны. Я кажу: не трэба нам ва ўласнасць перадаваць, мы проста будзем там займацца сельскагаспадарчым бізнэсам. Мы даручым Гарадзенскай вобласці, гарадзенцы маюць добрыя магчымасці ў гэтым плане. Гэта моцная вобласць, яны разаруць і засеюць, і нават пабудуем у вас комплексы малочнатаварныя і будзем прадаваць малако. Так, такая размова была, і Пуцін мяне падтрымаў у гэтым плане».

Праўда, праз год Аляксандар Лукашэнка ўдакладніў свае словы. На сустрэчы з губэрнатарам Калінінградскай вобласці ён сказаў, што планаў далучаць расійскі эксклаў у яго няма. Маўляў, з савецкіх часоў Беларусь падстаўляла плячо Калінінградскай вобласці, і тут яе ніколі не лічылі чужой.

«А ў якім складзе і ў якой дзяржаве будзе Калінінградзкая вобласьць пры такіх падыходах, напэўна, не так важна», — неадназначна рэзюмаваў Лукашэнка.