З Латвіі і Літвы па бязвізе ў Беларусь прыехалі ўжо больш за 600 чалавек
Прынамсі, такія лічбы агучыў Беларускі памежны камітэт у сваім тэлеграме.
ДПК адзначае, што за першы дзень дзеяння бязвізавага ўезду «па стане на апоўдні 16 красавіка» ў Беларусь прыбылі усяго 615 замежнікаў. З іх 281 — грамадзяне Латвіі, 78 — неграмадзяне Латвіі, 256 — грамадзяне Літвы.
Нагадаем, грамадзянам Літвы і Латвіі з 16 красавіка для наведвання Беларусі не спатрэбіцца віза. Аднак бязвіз уводзіцца толькі на месяц — з 16 красавіка да 15 траўня.