Washington Post: Байдэн павінен запрасіць на сваю інаўгурацыю Ціханоўскую

Найстарэйшая і ўплывовая амерыканская газета The Washington Post прапанавала абранаму прэзідэнту Джозэфу Байдэну запрасіць на сваю інаўгурацыю Святлану Ціханоўскую. На думку рэдакцыі, такі жэст пакажа свету, што ЗША зноў падтрымліваюць дэмакратыю.

20200719pilip_4306_w3har.jpg


У рэдакцыйным артыкуле «ЗША павінны праявіць салідарнасць з барацьбітамі за дэмакратыю ў Беларусі» апісваюцца пратэсты ў нашай краіне, якія ўспыхнулі пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў прэзідэнта ў жніўні, і жорсткія рэпрэсіі, на якія пайшлі ўлады для іх падаўлення? паведамляе REFORM.by.

Рэдакцыя мяркуе, што выбары былі сфальсіфікаваныя, а сапраўдным пераможцам з’яўляецца Святлана Ціханоўская.

Рэпрэсіі закранулі не толькі актывістаў і грамадзян, але і журналістаў — 18 лістапада ў турмах знаходзіліся 26 рэпарцёраў, піша рэдакцыя The Washington Post.

Пратэсты ўспыхнулі з новай сілай пасля забойства рамана Бандарэнкі, а яго апошнія словы «Я выходжу» сталі лозунгам пратэстоўцаў, адзначаюць аўтары артыкула.

«Абраны прэзідэнт Джозеф Р. Байдэн-малодшы павінен запрасіць спадарыню Ціханоўскую на сваю інаўгурацыю і сустрэцца з ёй у Белым Доме, каб паказаць свету, што Злучаныя Штаты зноў падтрымліваюць дэмакратыю», — робяць выснову ў рэдакцыі The Washington Post.