Уладзімір Пастухоў: Пяць крокаў, як змяніць Расію

Змены ў краіне давядзецца рабіць глабальныя. Дый наогул застаецца пытанне, ці здольная Расія  ўратавацца, нават калі ўсё грамадства вырашыць кардынальным чынам змяніцца. Пра гэта разважае гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоў у сваім тэлеграм-канале.

_litva_vilnja_horad_fota_novy_czas__6__logo.jpg

Такім чынам, дапусцім, рускія пераасэнсавалі ўсё, што з імі адбылося, прычым не за апошнія 40, а за апошнія 400 гадоў, убачылі сябе ў гістарычным люстэрку ў поўны рост, жахнуліся, адхіснуліся і вырашылі «стаць вожыкамі». Што далей?

Напісаў і падумаў: неабходна зрабіць удакладненне. Гэта не тое, што яны насамрэч будуць рабіць (гэта мы якраз, на жаль, няблага ўяўляем), а тое, што яны маглі б зрабіць тэарэтычна, каб захавацца як цывілізацыя .

Нават на гэтае пытанне адказаць няпроста, таму што становішча Расіі цяпер вельмі складанае, і, каб выратавацца, рускім трэба прайсці праз вельмі вузкае рыльца гістарычнага сіта, якое многіх «вялікіх» пакінула за бортам. Я б звёў  «неабходнае і дастатковае» для выжывання рускай цывілізацыі да пяці простых тэзісаў.

  • Па-першае, давядзецца спыніць грамадзянскую вайну і зладзіць усеагульную «даравальную нядзелю», таму што «вожыкамі» можна стаць альбо ўсім разам, альбо ніяк.

Ваенных злачынцаў, накшталт тых, што забілі сям'ю ў Валнавасе, будуць, вядома, судзіць, але ў цэлым і былыя ветэраны вайны, і былыя змагары з рэжымам павінны будуць навучыцца жыць у адной нары. Адзіная ўмова — усе прымаюць новыя правілы гульні.

І, вядома, так атрымаецца, што вельмі многія апошнія стануць першымі, як гэта ні брыдка. З гэтым давядзецца жыць. 

Глядзіце таксама

  • Па-другое, спатрэбіцца зноўку вучыцца з усімі сябраваць і ўсім усміхацца, хоць гэта нават яшчэ больш агідна, чым ўсміхацца самім сабе.

Калі нельга задушыць ваеннай сілай (а да гэтага моманту стане канчаткова зразумела, што нельга), застаецца адно — душыць у абдымках.

Вучыцца ладзіць з усімі, усім быць патрэбнымі, усім карыснымі і да ўсіх ставіцца са спагадай — ну зусім як Прыгожын у Крамлі, пакуль быў жывы (жарт).

І з усімі — значыць, з усімі, таму не трэба стрымгалоў кідацца ад Кітая ў Амерыку і ад Турцыі ў Еўропу. Трэба і старое вярнуць, і новае не разгубіць. 

  • Па-трэцяе, для пасрэдніцтва трэба стварыць інфраструктуру.

Я пачаў гэтую серыю пастоў з гіпотэзы аб тым, што за ўжо заплачаную цану вайны Расія магла б набыць істотную частку тэхналагічнага «інтэрфейсу», неабходнага ёй для паўнавартаснага выкарыстання тых цывілізацыйных пераваг, якія дае ёй яе геаграфічнае становішча.

Для гэтага, перш за ўсё, патрабуецца «прасячы» новае «акно ў Еўропу», але ўжо не на Захадзе, а на ўсходзе, праз ЗША, Японію і Паўднёвую Карэю.

Глядзіце таксама

  • Па-чацвёртае, усе гэтыя новыя «ўваходы-выхады» з Расіі акажуцца ў лепшым выпадку пражэрлівымі і бескарыснымі «белымі сланамі», а ў горшым – «адвязкамі»: адчапляць Сібір і Далёкі Усход ад еўрапейскай Расіі і прышпільваць іх да чужых берагоў, калі ўтрая большых рэсурсаў не будзе выдаткавана на стварэнне інфраструктуры, якая злучае абедзве часткі Расіі ў адзіны лагістычны хаб.

Расія не зможа доўга існаваць у форме гантэлі, дзе Усход і Захад злучаны толькі тонкім перашыйкам Транссіба.

Глядзіце таксама

  • Па-пятае, і гэта, бадай, самае галоўнае — неабходна новая палітычная сэрвісная сістэма для абслугоўвання гэтай новай складанай інфраструктуры.

Вельмі часта можна пачуць сёння: «А навошта Расіі дэмакратыя, федэралізм, прававая дзяржава? Балаўство гэта». І сапраўды, няма дзеля чаго, калі Расія застаецца вайсковай цывілізацыяй. Больш за тое, такой Расіі гэта толькі на шкоду.

Але іншай Расіі, сфарміраванай вакол іншай цывілізацыйнай парадыгмы (не ваеннай, а гандлёвай), без гэтага складанага інтэрфейсу не выжыць. Цяперашняя «вертыкаль улады» не здольна абслугоўваць такі складаны механізм, якім з'яўляецца цывілізацыя-пасрэднік.

Вы яшчэ хочаце ратаваць рускую цывілізацыю ці прасцей усё ж такі пайсці разам з ёй на дно, галосячы, праклінаючы, заклікаючы, выкрываючы, спачуваючы — але нічога не робячы?...