У Мінску дамовіліся пра спыненне агню. Украіна не пагадзілася на аўтаномію для Данбаса

Пятро Парашэнка заявіў журналістам па вынікам саміту, што Трохбаковая кантактая група падпісала дамову.



talks_in_minsk.jpg

«Галоўнае — безумоўнае спыненне агню з 0 гадзін 15 лютага. Яно суправаджаецца адводам цяжкай артылерыі. Яна адводзіцца ад «мінскай» ліні на 25 км ад украінскіх і сепаратысцкіх фармаванняў, утвараецца буферная зона у 140 км для сістэм залпавага агню. Мы не пайшлі на статус аўтаноміі для Данбасу і федэралізацыю», — сказаў Парашэнка.

Парашэнка заявіў аб тым, што кантактная група дамовілася аб вывадзе ўсіх замежных сіл з Украіны. Але Масква не прызнае і іх наяўнасць, вось у чым загвоздка.

Раней Пуцін таксама заявіў журналістам пра дамоўленасць аб спыненні агню. Аднак заўважыў, што поўнае ўрэгуляванне канфлікту магчыма толькі пры прамых кантактах Кіева з самаабвешчанымі рэспублікамі.

Канцлер Германіі Ангела Меркель да прэсы не выходзіла. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд сказаў, што перамовы даюць сур'ёзную надзею на паляпшэнне крызіснай сітуацыі, але яна яшчэ далёкая ад завяршэння.