У Трасцянцы ўсталявалі крыж у памяць расстраляных тут вязняў мінскіх турмаў
Да 75-годдзя масавых расстрэлаў НКУС вязняў мінскіх турмаў ва ўрочышчы Благоўшчына (Трасцянец) усталяваны крыж.
Крыж «Памяці палітвязняў менскіх турмаў НКВД, расстраляных катамі НКУС уночы з 24 на 25 чэрвеня 1941г», усталяваны 24 чэрвеня па ініцыятывае аргкамітэта гісторыка-асветніцкага аб'яднання «Вяртанне памяці».
Удзел узялі сябры аргкамітэта па стварэнню гісторыка-асветніцкага аб'яднання «Вяртанне памяці» гісторыкі Ігар Кузняцоў і Анатоль Валахановіч, вязень ГУЛАГу Уладзімір Раманоўскі і іншыя. Асвяціў крыж айцец Леанід Акаловіч.
Фота Дыяны Серадзюк