Што апублікавана ў дакладах Рады Еўропы, якія забараняе друкаваць Беларусь?

Сёння антыкарупцыйны орган Рады Еўропы — Група дзяржаў супраць карупцыі (ГРЕКО) — апублікаваў рэзюмэ двух новых маніторынгавых дакладаў па Беларусi.

Pastinfo.am

Pastinfo.am

Гэта ацэначны даклад аб крыміналізацыі карупцыі і празрыстасці фінансавання партый, а таксама даклад аб выкананні папярэдніх рэкамендацый ГРЕКО, звязаных з юрыдычнымі асновамі і практыкай папярэджання карупцыі і барацьбы з ёй.
Варта адзначыць, што ГРЕКО публікуе толькі рэзюмэ дакладаў: Беларусь застаецца адзінай краінай-сябрам ГРЕКО з 49 дзяржаў, якая не дазволіла публікаваць поўныя тэксты любых дакладаў ГРЕКО, якія прымаюцца ў дачыненні да нашай краіны. «Такі падыход супярэчыць зацьверджанай практыцы ГРЕКО забяспечваць максімальную празрыстасць», — падкрэсліваецца ў дакладзе.

Што істотнага ў гэтых дакладах?


На прэс-рэлізе Савета Еўропы паведамляецца, што ў першым дакладзе ГРЕКО адзначаецца, што нягледзячы на ​​тое, што Беларусь ратыфікавала Канвенцыі Рады Еўропы аб крымінальнай адказнасці за карупцыю, гэта не прывяло да належнага перагляду Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Што ж тычыцца транспарэнтнасці фінансавання партый, то ў дакладзе ГРЕКО паказваецца на тое, што 15 палітычных партыях рознай ідэалогіі, зарэгістраваныя ў Беларусі, граюць толькі маргінальную ролю ў палітычных і выбарных працэсах у краіне. Партыі не выконваюць сваёй найважнейшай дэмакратычнай функцыі ні ў законах, ні на практыцы, і не атрымліваючы дзяржфінансавання і не маючы грамадскай падтрымкі, партыі ў рэальнасці не валодаюць фінансавымі рэсурсамі. Беларускія ўлады і падчас выбарчых, і іншых палітычных кампаній абапіраюцца на праўрадавыя, фінансуемыя дзяржавай грамадскія аб'яднанні, прафсаюзы і «калектывы працоўных» на дзяржпрадпрыемствах.
«ГРЕКО настойліва заклікае ўлады разгледзець пытанне аб прадастаўленні дзяржаўнай дапамогі партыям у Беларусі, якія ў іншым выпадку будуць па-ранейшаму знаходзіцца «ў спячцы», — адзначаецца ў прэс-рэлізе Рады Еўропы. —— Палітычныя партыі павінны весці —ўуласную фінансавую справаздачнасць, якая павінна быць даступная грамадскасці. Вітаючы стварэнне ў 2010 год выбарчых фондаў, ГРЕКО расчараваная іх неабавязковым характарам. Зыходзячы з гэтага, ГРЕКО рэкамендуе ўвесці юрыдычнае патрабаванне для ўсіх кандыдатаў на выбарах ствараць выбарчы фонд; яна таксама рэкамендуе забяспечваць ініцыятыўны нагляд за фінансаваннем выбарчых кампаній, у прыватнасці ў частцы незаконных матэрыяльных узносаў у форме работ і паслуг. Неабходна гарантаваць незалежнасць, бесстароннасць і транспарэнтнасць выбарчых камісій, а таксама ўвесці санкцыі за парушэнне правілаў фінансавання выбарчых кампаній».
У другім дакладзе ГРЕКО гаворка ідзе пра выкананне Беларуссю рэкамендацый, прапанаваных ГРЕКО ў 2012 годзе, аб нацыянальных антыкарупцыйных органах, іх магчымасцях і імунітэтах, а таксама аб юрыдычных сродках па папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй. У апублікаваным рэзюмэ сцвярджаецца: ГРЕКО адзначае, што з 2014 года якога-небудзь прагрэсу ў Беларусі дасягнута не было. Некаторыя змены, такія як прыняцце новай праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, варта вітаць, аднак яны недастатковыя для таго, каб забяспечыць належны ўзровень выканання рэкамендацый, які застаецца «ў цэлым нездавальняючым».
ГРЕКО прапанавала Генеральнаму сакратару Рады Еўропы накіраваць ліст міністру замежных спраў Беларусі для таго, каб прыцягнуць яго ўвагу да невыканання дадзеных рэкамендацый і да неабходнасці прыняцця рашучых дзеянняў для хутчэйшага дасягнення адчувальнага прагрэсу.
Паводле Народнай волі