Сталічныя ўлады перададуць «Чыжоўка-Арэну» ва ўласнасць дзяржавы

Шматфункцыянальны спартыўна-забаўляльны комплекс «Чыжоўка-Арэна» перададуць з камунальнай уласнасці Мінска ва ўласнасць дзяржавы. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальна-прававым інтэрнэт-партале.

Здымак tut.by

Здымак tut.by


«Прыняць бязвыплатна да 1 сакавіка 2018 года з камунальнай уласнасці горада Мінска ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь прадпрыемства як маёмасны комплекс дзяржаўнага культурна-спартыўнай установы «Чыжоўка-Арэна» балансавым коштам на 1 кастрычніка 2017 года 170 947,88 тыс. рублёў і перадаць гэту ўстанову ў падпарадкаванне Міністэрства спорту і турызму», — гаворыцца ў пастанове.
Буйны лядовы комплекс пачалі будаваць у 2009, а скончылі ў 2014 годзе. Будаўніцтва «Чыжоўка-Арэны» суправаджалася карупцыйнымі скандаламі. Яшчэ на этапе будаўніцтва меркавалася, што «Чыжоўка-Арэна» стане хатняй пляцоўкай ХК «Юнацтва-Мінск» і пяройдзе на баланс гэтага хакейнага клуба.
Планавалася, што «Чыжоўка-Арэна» выйдзе на самаакупнасць ў 2017-2018 гадах.
«Зарабляць грошы будзем на кожным квадратным метры, каля 30% паступленняў складуць даходы ад грамадскага харчавання, 70% — ад платных паслуг, у тым ліку масавага катання, заняткаў у фітнес-залах і трэнажорных залах», — распавядаў былы генеральны дырэктар хакейнага клуба «Юнацтва»Эдуард Зотаў.


Паводле tut.by