Святлана Ціханоўская пачынае візіт у Іспанію
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская пачынае рабочы візіт у Іспанію, паведамілі ў прэс-службе палітыка. У планах сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны, кіраўніком МЗС, парламентарыямі і экспертнымі цэнтрамі.

У Мадрыдзе Святлана Ціханоўская раскажа аб сітуацыі з палітычнымі
зняволенымі ў Беларусі, аб неабходнасці аказання дапамогі грамадзянскай
супольнасці Беларусі, а таксама пра ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць
Украіны.
«Пазіцыя Іспаніі ўплывае на лацінаамерыканскія краіны, з якімі рэжым Лукашэнкі спрабуе фліртаваць. Голас Іспаніі важны для многіх дзяржаў, з меркаваннем Каралеўства лічацца ў міжнародных арганізацыях», — сказана ў паведамленні прэс-службы.