СМІ: Аўстрыя выступіла супраць часткі санкцый у дачыненні да Беларусі

Выданне «Politico» паведамляе, што 17 чэрвеня ў працоўнай групе, якая займаецца пытаннямі краін — усходніх суседак Еўрасаюза, аўстрыйскі бок выступіў супраць мераў, якія перакрыюць доступ Беларусі да замежнай валюты.

630_360_1562308141_294.jpg

Еўрасаюз цяпер працуе над пашырэннем эканамічных санкцый супраць Беларусі. Згоду па гэтым пытанні сярод міністраў замежных спраў розных краін плануецца дасягнуць у наступны панядзелак, 21 чэрвеня.

Аднак «Аўстрыя б’е па тармазах, выказваючы нязгоду з пэўнымі мерамі, накіраванымі на перакрыццё доступу беларускага боку да замежнай валюты».

Аўстрыйскі дыпламат патлумачыў сваю пазіцыю так:

«Вельмі важна, каб санкцыі не закранулі грамадзянаў краіны, з якімі Аўстрыя, у прыватнасці, вядзе вельмі інтэнсіўны дыялог».

Іншыя краіны Еўрасаюза выступаюць за ўзмацненне санкцый і прытрымліваюцца пазіцыі, што «гэта пытанне рэпутацыі ЕС — уключыць у спіс і фінансавы сектар».

Паводле «Белсата».