Расійскія войскі захапілі АЭС у Чарнобылі
Персанал станцыі ў заккладніках?
Расійскія вайскоўцы захапілі Чарнобыльскую атамную
электрастанцыю.
«Пасля жорсткага бою наш кантроль за Чарнобыльскай станцыяй страчаны, — расказаў «Украінскай праўдзе» дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк. — Стан аб'ектаў былой ЧАЭС, конфайнмента і сховішча ядзерных адходаў невядомы».
З ягоных слоў вынікае, што «пасля абсалютна бессэнсоўнай атакі
расіян на гэтым кірунку немагчыма казаць пра тое, што ЧАЭС у
бяспецы».
У Офісе Уладзіміра Зяленскага лічаць, што гэта адна з найсур'ёзных
пагроз Еўропе сёння, паколькі расійскія войскі могуць рыхтаваць правакацыі на
ЧАЭС, або «скарыстаюцца пашкоджаннямі, атрыманымі аб'ектамі падчас атакі,
каб абвінаваціць у гэтым Украіну, або самі пашкодзяць гэтыя безумоўна
небяспечныя аб'екты».
Пры гэтым, як паведамляе unian.net, персанал захопленай станцыі зараз знаходзіцца ў закладніках.
Нагадаем, што пасля страшнай аварыі ў красавіку 1986 года чарнобыльская АЭС знаходзіцца ў закансерваваным стане. Яна накрыта адмысловым «саркафагам» і дагэтуль уяўляе небяспеку для экалогіі ў рэгіёне.