Прэм'ер Польшчы: Мэта «Вагнера» ў Беларусі — дэстабілізаваць мяжу з NATO
Напад салдат "Вагнера" на краіну NATO раўнасільны нападу з боку Расіі?
Найміты расійскай ПВК «Вагнер» былі перакінутыя ў Беларусь з мэтай дэстабілізацыі ўсходняга флангу NATO, сказаў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, адзначае ВВС.
Ён таксама дадаў, што, паводле ацэнак Польшчы і суседняй Літвы, у Беларусі знаходзіцца каля 4000 наймітаў з групы ПВК «Вагнер», якіх можна выкарыстоўваць для правакацый.
«Мы павінны быць гатовыя да таго, што колькасць правакацый будзе расці», – сказаў Маравецкі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
У суботу Маравецкі паведаміў, што больш за 100 наймітаў ПВК «Вагнер», дыслакаваных у Беларусі, перакінутыя ў раён Сувалкаўскага калідора (сухапутны калідор паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю даўжынёй каля 100 кіламетраў, размешчаны на ўчастку мяжы Польшчы і Літвы).
«Група Вагнера надзвычай небяспечная, і падраздзяленні гэтай групы перакідваюцца на ўсходні фланг NATO, каб дэстабілізаваць яго», – сказаў Маравецкі.
Беларусь адмаўляе існаванне падобных планаў. Аляксандр Лукашэнка сказаў некалькі дзён таму, што Беларусі «тысячу гадоў не патрэбны» Сувалкаўскі калідор: «Мы не перамяшчаемся па гэтым калідоры, ні да калідора».
Пасля з'яўлення лагераў наймітаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыі Беларусі польскія ўлады вырашылі ўзмацніць свае войскі на ўсходняй мяжы, перакінуўшы да сваёй усходняй мяжы больш за 1000 салдат.
Гульні Вагнера і рэальная палітыка
Вядомы ўкраінскі блогер Алег Панамар разважае пра тое, што ЗША не дазволяць вагнераўцам ладзіць правакацыі беспаканана.
Паводле слоў сталага прадстаўніка ЗША ў ААН Лінды Томас-Грынфілд, напад салдат "Вагнера" на краіну NATO раўнасільны нападу з боку Расіі. Пра гэта яна заявіла ў адказ на пытанне польскага журналіста. Ён хацеў ведаць, наколькі ЗША занепакоеныя прысутнасцю наймітаў Вагнера ў Беларусі, суседняй з Польшчай краіне.
Гэта выразны і адназначны меседж.
Што тычыцца інцыдэнту з беларускімі верталётамі, якія заляцелі ў Польшчу на 2 хвіліны. Такія інцыдэнты з расійскімі самалётамі адбываюцца кожны дзень у паветраных прасторах краін Усходняй і Паўночнай Еўропы, краін Балтыі, ЗША (Аляска). Для гэтага паветраная прастора патрулюецца 24\7 і пры неабходнасці няпрошаных гасцей выправаджваюць.
Такія інцыдэнты былі кожны дзень у часы СССР таксама, але ні разу не прывялі да пачатку вайны. Бо гэта не ўварванне, а гульні — дробныя правакацыі рускіх.
Рэальная палітыка — адказная і прагматычная. Захад сканцэнтраваны сёння на тым, каб дапамагчы Украіне павялічваць спіс знішчанай расійскай тэхнікі, баз, лагістыкі, БК і жывой сілы. Вось гэта таксама адказ на правакацыі. На доўгай дыстанцыі перамагаюць не гарачыя галовы.