Прама зараз. Ціханоўская і Латушка праводзяць канферэнцыю з удзелам еўрапейскіх і амерыканскіх калег

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, еўрапейскія і амерыканскія палітыкі ў жывым эфіры абмяркоўваюць, чым свет можа дапамагчы Беларусі.

photo_2020_11_30_18_05_57_0.jpg

Канферэнцыю адкрыла Святлана Ціханоўская. Акрамя яе ў онлайне бяруць удзел прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шымоніце, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента Нікола Бір, міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас, прадстаўнікі Еўрапарламента, палітыкі і журналісты.

Спікерамі круглага стала «Як свет можа дапамагчы Беларусі» стануць таксама кіраўнік МЗС Чэхіі Томаш Петржычак, намеснік старшыні Гендырэктарата Еўракамісіі Катарына Мацярнова, выконваючы абавязкі памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Рыкер, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, дэпутат Еўрапарламента Віёла фон Крамон, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паглядзець канферэнцыю на англійскай мове можна тут. Спасылка на русскамоўны варыянт у «Зуме» — тут