Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ асудзіла напад на журналіста tut.by
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выступіла з асуджэннем таго, што міліцыянты збілі карэспандэнта партала TUT.BY Паўла Дабравольскага. Міятавіч чарговы раз заклікала беларускія ўлады забяспечыць абарону журналістаў.
"Я заклікаю ўлады неадкладна расследаваць інцыдэнт. Такія дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ з’яўляюцца непрымальнымі. Міліцыя павінна садзейнічаць працы журналістаў, а не перашкаджаць і запалохваць іх", — цытуе прэс-служба "БАЖ" заяву прадстаўніцы АБСЕ.
Таксама прадстаўніца АБСЕ зноў заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед фрылансераў.