Пад іспытам Расіі NАТO павышае ваенную прысутнасць і тон
Сутыкнуўшыся з самым вялікім вайсковым выпрабаваннем з моманту заканчэння халоднай вайны, саслабленае NАТO ў чацвер прыняло меры, каб умацаваць свае пазіцыі, як на Блізкім Усходзе, так і ў Еўропе, а Расія працягвае правяраць надзейнасць асноватворнага прынцыпу альянсу —калектыўнай абароны.
Заходнія чыноўнікі былі ўстрывожаныя хуткасцю і маштабамі ўмяшання Масквы ў Сірыі. Ваенныя самалёты Расіі парушылі паветраную прастору Турцыі — наўмысна, сказалі чыноўнікі NАТO — і яе ваенныя караблі ў Каспійскім моры абстралялі крылатымі ракетамі мэты ў Сірыі — хоць некаторыя, верагодна, не дасягнулі пункта назначэння, зваліўшыся дзесьці ў Іране, заявіў у чацвер высокапастаўлены чыноўнік з Міністэрства абароны ЗША.
Не жадаючы распальваць сітуацыю, але і баючыся здавацца занадта пасіўнымі, заходнія чыноўнікі адрэагавалі асцярожна, прымаючы шэраг абмежаваных крокаў, падвышаючы пры гэтым рытарычным ціск на Маскву.
У чацвер яны сказалі, што актывізавалі вайсковыя вучэнні і разгарнулі невялікую колькасць лагістычнага персаналу ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Вялікабрытанія абвесціла, што адправіць салдат у краіны Балтыі, Польшчы і Украіны, пасля шоў з дэманстрацыяй сілы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Германія асудзіла дзеянні Расіі ў Сірыі ў незвычайна рэзкай манеры.
«Мы рэалізуем самае вялікае ўзмацненне нашай калектыўнай абароны з канца халоднай вайны», заявіў генеральны сакратар NАТO, Енс Столтэнберг перад пачаткам паседжання міністраў абароны ў чацвер. Пасля сустрэчы, ён сказаў: «Усё гэта пасылае месэдж грамадзянам краін NАТO: NАТO абароніць вас, NАТO тут, NАТO гатовае».
NАТO размясціла батарэі Patriot у Турцыі, каб абараніць яе ад ракет, выходных з Сірыі, але па плане іх павінны былі прыбраць у гэтым годзе. Прадстаўнікі НАТА абмяркоўваюць, ці варта захаваць батарэі ў Турцыі, улічваючы дзеянні Расеі, але Столтэнберг выключыў такую магчымасць.
Брытанскія чыноўнікі заявілі, што падраздзяленні з колькасцю прыкладна 150 чалавек будуць рэгулярна разгорнутыя ў краінах Балтыі, Польшчы і Украіне, каб падтрымаць ваенную падрыхтоўку. Міністэрства абароны сказала, што адпраўляе яшчэ 25 чалавек брытанскага персаналу, каб забяспечыць украінскія войскі «пяхотнымі, медыцынскімі навыкамі». Дадатковы брытанскі персанал павышае колькасць з 75 да 100 чалавек.
Майкл Фэлан, брытанскі міністр абароны, назваў рашэнне часткай «палітыкі пастаяннай прысутнасці і дапамогі нашым саюзнікам на ўсходнім флангу НАТА ў адказ на расійскую агрэсію і правакацыі».
Крокі NАТO, пра якія абвясцілі ў чацвер, былі ў асноўным сімвалічнымі, хоць Расія хутка адрэагавала на брытанскую заяву. Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, паведаміў журналістам, што любое павелічэнне прысутнасці брытанскіх войскаў у Усходняй Еўропе было б сумна, згодна з Agence France-Presse, дадаўшы, што гэта будзе азначаць, што Брытанія, выкарыстоўваючы нібыта расійскую пагрозу для маскіроўкі, будзе старацца пашырыць НАТА. Расія, сказаў ён, дасць раўнасільна адказ.
Калі заходнія міністры абароны — у тым ліку міністр абароны ЗША Эштан Картэр — сустрэліся ў чацвер, большая частка абмеркавання была сканцэнтравана на Расіі і Сірыі, у прыватнасці, на тэрмінах запуску 26 крылатых ракет на адлегласць больш чым 900 міль, з Каспійскага мора, у Сірыю.
«Яны зрабілі гэта за дзень да сустрэчы міністраў абароны краін NАТO», сказаў чыноўнік НАТА на ўмовах ананімнасці з-за складанага характару перамоваў. «Відавочна, што гэта месэдж, але хто можа сказаць, пра што думае Пуцін».
Але нават калі альянс імкнуўся праецыраваць сваю сілу ў кірунку расійскай мяжы, і нагадаць Маскве, што расійскія манеўры ў паветранай прасторы Турцыі, могуць выклікаць рэакцыю ў адказ, некалькі чыноўнікаў NАТO выказалі незадаволенасць тым, што яны не бачаць відавочнага выхаду з заблытанага клубка, якім сталі адносіны NАТO з Расіяй. Адзін з іх сказаў, што пашырэнне НАТА да межаў Расіі было прычынай, чаму Пуцін зараз шукае прастору для манеўраў ва Усходняй Еўропе і спрабуе захаваць свой доступ да Міжземнага мора праз тэрыторыю Сірыі.
Пуцін настойвае на тым, што ўмяшанне Расіі ў Сірыі і яго падтрымка наземнага наступлення там, — якая апынулася высілкам з удзелам Ірана, ліванскай Хезбалы і праўладнай арміі, лаяльных пацярпеламу прэзідэнту Сірыі Башару аль-Асаду — прызначана для барацьбы з баявікамі Ісламскай дзяржавы. Але заходнія чыноўнікі кажуць, што ён выкарыстоўвае гэту падставу, каб здзяйсняць ўдары па іншых паўстанцкіх групах, якія спрабавалі зрынуць Асада.
«Расійцы не наносяць ўдары галоўным чынам па ІГІЛ, а нацэленыя на іншыя апазіцыйныя групы і падтрымліваюць рэжым», сказаў Столтэнберг. «Я заклікаю Расію гуляць канструктыўную ролю і супрацоўнічаць у барацьбе з ІГІЛ, а не працягваць падтрымліваць рэжым Асада. Таму што падтрымка рэжыму — гэта не канструктыўны ўклад у мірнае і трывалае палітычнае рашэнне ў Сірыі».
Bloomberg News цытуе міністра абароны Германіі, Урсулу фон дэр Лайен, якая сказала: «Калі Расія атакуе тых, хто змагаецца з Ісламскай дзяржавай, яна умацоўвае Ісламскую дзяржаву».
NАТO абвесціла, што актывізуе ваенныя вучэнні і ўсталюе два невялікіх ваенных штабы, у Венгрыі і Славакіі, у дадатак да шасці іншых — у краінах Балтыі — Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама ў Балгарыі, Польшчы і Румыніі. У кожным штабе будзе каля 80 ваеннаслужачых, прыкладна палова — з дзяржавы, якая прымае, а астатнія — з НАТА, па словах службовых асоб альянсу ў Брусэлі. Гэтыя чыноўнікі заявілі, што штаб-кватэры ў асноўным будуць служыць у якасці цэнтраў для планавання патэнцыйнага падмацавання сіл НАТА і ацэнцы лагістыкі, як глыбіня партоў або даўжыня узлётна-пасадачных палос.
Альянс прадпрымаў крокі з моманту расійскага ўварвання ў Крыме і Украіне, каб стварыць сілы хуткага рэагавання ў краінах Балтыі. Не размяшчаючы вялікай колькасці войскаў у рэгіёне, ён назапашваў абсталяванне, у тым ліку 1200 адзінак бронетэхнікі і 250 танкаў Abrams і баявых машын Bradley, якія могуць быць хутка разгорнутыя, сказалі чыноўнікі.
Сустрэўшыся асобна ў Люксембургу, міністры ўнутраных спраў Еўрапейскага саюза ў чацвер спрабавалі вырашыць міграцыйны крызіс у рэгіёне, прычынай якога часткова стаў сірыйскі канфлікт.
Міністры абмяркоўвалі агульны збор правілаў для дэпартацыі мігрантаў, якім адмоўлена ў прадастаўленні прытулку; спосабы ўмацавання знешніх межаў Еўрапейскага Саюза; спіс бяспечных краін, куды можна высылаць мігрантаў.
Высновы міністраў, хутчэй за ўсё, будуць абмяркоўвацца на сустрэчы на вышэйшым узроўні лідэраў Еўрапейскага Саюза 15 і 16 кастрычніка, калі пытанне міграцыі будзе галоўнай тэмай.
Прыбыўшы на сустрэчу ў Люксембургу, Тэрэза Мэй, брытанскі міністр унутраных спраў, заклікала да неадкладных мераў, каб адгаварыць мігрантаў, якім наўрад ці можа быць прадастаўлена прыстанішча, ад небяспечных падарожжаў у Еўропу.
«Мы павінны адпраўляць эканамічных мігрантаў назад у краіны іх паходжання», заявіла журналістам Мэй. «У пытанні вяртанняў, мы павінны ўбачыць, як Еўропа скончыць гэтую гульню».
Жан Асельборн, міністр замежных спраў Люксембурга, які вядзе паседжанне, заявіў журналістам: «Кантроль знешніх межаў, міграцыі ў цэлым, а таксама дэпартацый — гэта комплексны план».
Паводле: TheNewYorkTimes
Пераклад Піліпа Падбярозкіна, НЧ