Мясніковіч: Беларусь выконвае дамоўленасці з РФ па транзіце
Беларусь выконвае ўсе дамоўленасці з РФ па транзітных грузах для трэціх краін, заявіў 5 снежня беларускі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, транзітныя грузы ў Беларусі правяраюць і ў вызначаным парадку накіроўваюць на пэўныя пункты, узгодненыя з расійскім бокам. У кампетэнцыі прадстаўнікоў Расіі вырашаць, што рабіць з гэтымі грузамі.
Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ўсякага роду абвінавачванні ў тым, што "штосьці прапускаецца, ня ўзгадняецца", беспадстаўныя, перадае БелТА.
У гэтым плане Беларусь безумоўна выконваюцца дамоўленасці, дасягнутыя на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, сказаў прэм'ер-міністр.