Лідзію Ярмошыну пацягнула на моду (фотафакт)

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына наведала Мінскі тыдзень моды.



yarmoshyna.jpg

belsat.eu

Фотакарэспандэнт тэлеканала Белсат сустрэў там беларускую чыноўніцу, якая марыць паехаць у Парыж.

 

Як вядома, горад на Сене – адна з сусветных сталіц моды. Відаць, візіт Ярмошынай на тыдзень моды – частка вялікай парыжскай стратэгіі.

 

Як перадаюць замежныя СМІ, 31 кастрычніка Савет Еўрасаюза замарозіць санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска да канца лютага. Сярод фігурантаў "чорнага спісу" Еўрасаюза значыцца і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.