ЕўрАзЭС спыняе сваю дзейнасць

У ходзе пасяджэння міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў падпісаны шэраг пагадненняў. 



evrazes_2.jpg

У прыватнасці, сярод гэтых дакументаў — пагадненне “Аб спыненні дзейнасці Еўразійскай эканамічнай супольнасці”, і праект дамовы “Аб спыненні дзейнасці Еўразійскай эканамічнай супольнасці”.

Падпісана таксама рашэнне міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС “Аб мерапрыемствах, звязаных са спыненнем дзейнасці органаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці”.

Шэраг дакументаў тычыцца выканання бюджэту Еўразійскай эканамічнай супольнасці, у прыватнасці, бюджэту за 2013 год і бюджэту на 2014 год.

Нагадаем, што ЕўрАзЭС спыніў сваю дзейнасць у сувязі з пагадненнем Расіі, Украіны і Беларусі аб стварэнні ЕАЭС.

Іnterfax.by