Еўракамісія заклікала Балгарыю спыніць «Паўднёвы паток»

3 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Сабінэ Бэргер заявіла, што «пагадненні, заключаныя дзяржавамі — сябрамі ЕС і Расіяй па газаправодзе „Паўднёвы паток“, не адпавядаюць заканадаўству ЕС».



10382bec_7b25_4fd4_95a5_7d1f3e8ac695_w640_r1_s.jpg

Еўракамісія заклікала Балгарыю спыніць будоўлю расійскага газаправоду «Паўднёвы паток».

Прадстаўніца Еўракамісіі адзначыла, што заканадаўства ЕС не дапускае, каб пастаўшчык газу адначасова кантраляваў доступ да трубаправодаў, паведамляе dpa.

Паводле Бергер, Еўракамісія не блакуе праект з удзелам расійскай кампаніі «Газпром», але настойвае на яго пераглядзе «ў святле энергетычнай бяспекі ЕС», перадае Інтэрфакс.

Зацвярджэнне праекту будоўлі газаправоду было прыпынена пасля анексіі Крыму Расіяй.

Балгарыя, якая моцна залежыць ад расійскага газу, разглядае «Паўднёвы паток» як прыярытэтны праект нацыянальнага маштабу. З яго дапамогай краіна спадзяецца цалкам задаволіць свае патрэбы ў газе. Стварэнне газаправоду дазволіць Расіі пастаўляць газ у Заходнюю Еўропу, абмінаючы Украіну, паведамляе «Нямецкая хваля».

www.svaboda.org