Ярмошына прывезла з Вены «аўтарытэтных назіральнікаў»

За выбарамі прэзідэнта Беларусі будуць назіраць прадстаўнікі аўтарытэтных міжнародных арганізацый і людзі з імем. Аб гэтым кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла сёння ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.



ermoshina.jpg

«Адразу магу сказаць: гэта будуць прадстаўнікі самых аўтарытэтных міжнародных арганізацый і людзі з імем. Гэта будуць вядомыя міжнародныя чыноўнікі, дзяржаўныя дзеячы, палітыкі іншых дзяржаў, якія ў асноўным будуць запрашацца ў краіну персанальна», — перадае словы Ярмошынай БЕЛТА.

У цэлым, па яе словах, першай (у пачатку жніўня) плануе пачаць працу місія Выканкама СНД. «Па традыцыі ў нас на выбарах пасведчанне за нумарам адзін мае старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў», — заўважыла яна. Наступнай, бліжэй да канца жніўня, прыступіць да працы місія АБСЕ. «У нас ужо пабывала ацэначны місія. Пакуль мы не ведаем, хто будзе кіраўніком гэтай місіі, невядомы таксама і яе колькасны склад», — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што ў якасці назіральнікаў у Беларусі не могуць быць зарэгістраваныя нацыянальныя грамадскія арганізацыі іншых дзяржаў. «Усё ж такі міжнародныя назіральнік — гэта прадстаўнік дзяржавы або прадстаўнік міжнароднай арганізацыі, якая мае статус, а не проста якая назвала сябе такой. Мы не можам прыняць усіх жадаючых», — патлумачыла яна.

«Мы адкрытыя, і гэта ацэньваецца добра. У Беларусь едуць з задавальненнем. Значна лепш крытыкаваць дэмакратыю ў краіне, дзе тваёй бяспецы нічога не пагражае. І нават тыя, хто крытыкуе, рэальна пачалі ўсведамляць, што самым вялікім дасягненнем з’яўляецца бяспека і права грамадзян краіны на бяспечнае выказванне ўласнай думкі, на бяспечнае галасаванне. У Беларусі гэта забяспечваецца ў поўнай меры», — лічыць кіраўніца ЦВК.

Яна таксама дадала, што ад міжнароднага назірання (прынамсі, у рэгіёне АБСЕ) не адмаўляецца ніхто. Пры гэтым пазіцыя такіх аўтарытэтных дзяржаў, як ЗША, заключаецца ў наступным: АБСЕ мае права на сваё меркаванне, але гэта меркаванне не абавязкова да выканання на тэрыторыі ЗША. «Што тычыцца Беларусі і Расіі, місія АБСЕ зараз ўспрыняла крытыку нашых краін аб тым, што калі вы накіроўваеце назіральныя місіі, то накіроўвайце ўсюды, таму што атрымліваецца, што крытыкуюць толькі тых, хто прымае ў сябе гэтыя назіральныя місіі», — рэзюмавала Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, што літаральна днямі Ярмошына вярнулася з канферэнцыі АБСЕ ў Вене, прысвечанай ацэнцы міжнародных стандартаў для правядзення свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў. Увагу грамадскасці гэты візіт прыцягнуў ў значнай ступені таму, што Ярмошына з’яўляецца неўяздной у краіны ЕС. Але здолела патрапіць у Аўстрыю па запрашэнні АБСЕ.