Якую Беларусь хоча пабудаваць Статкевіч

Партыя Мікалая Статкевіча Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) апублікавала праект праграмы «Беларусь, якую мы пабудуем».

statkevich_3.jpg

Пачынаецца праграма з 20 тэзісаў беларускай сацыял-дэмакратыі.
Асноўныя тэзісы:

  • Скарачэнне дзяржапарату.
  • Абарот дакументаў пяройдзе ў інтэрнэт.
  • Абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта.
  • Мараторый на смяротнае пакаранне.
  • Датэрміновае галасаванне будзе скасаванае.
  • Прамыя выбары мэраў, новы адміністрацыйны падзел.
  • Прыватная ўласнасць на зямлю.
  • Пераход ад бюджэтнага фінансавання медыцыны да сістэмы, якая злучае бюджэтнае фінансаванне і індывідуальнае страхаванне.
  • Дзяржаўныя СМІ стануць грамадскімі.
  • Вайсковыя аб’екты РФ у Беларусі па заканчэнні тэрміну дзеяння дамоваў арэнды павінны быць закрытыя.
  • Рэальная роўнасць у правах рускай і беларускай моваў.
  • Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў на 50%.
  • Дзейная вайсковая служба.
  • Усяго ў праграме каля паўсотні старонак.

Аўтары праграмы заклікаюць далучацца да публічнага абмеркавання на форуме партыйнага сайта. Заўвагі абяцаюць улічыць і потым прапануюць дакумент у якасці агульнай праграмы Беларускаму нацыянальнаму кангрэсу.
Паводле Нашай Нівы