Як зменіцца падтрымка Беларусі пасля перамогі Трампа?
ЗША будуць падтрымліваць беларусаў і дэмакратычныя сілы ў імкненні "рэалізацыі светлай будучыні для краіны". Прычым на супрацоўніцтва настроены і дэмакраты, і рэспубліканцы, таму яно працягнецца і пры адміністрацыі Трампа.
Пра гэта на адкрыцці другога Стратэгічнага дыялогу паміж Злучанымі Штатамі і дэмсіламі Беларусі 4 снежня ў Вільні расказалі прадстаўнікі ЗША, перадае «Люстэрка».
Намеснік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл даслаў зварот да ўдзельнікаў мерапрыемства ў запісе. Палітык адзначыў, што для яго вялікі гонар — падтрымліваць беларусаў у барацьбе за правы і свабоды.
— Злучаныя Штаты разам з вамі дамагаюцца прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, уводзячы жорсткія санкцыі ў адказ на жаласныя паказчыкі ў галіне правоў чалавека і на яго садзейнічанне поўнамаштабнаму ўварванню Расіі ва Украіну, — адзначыў прадстаўнік Белага дома.
Кэмпбэл нагадаў, што ЗША ўвялі пяць пакетаў санкцый супраць кампаній і грамадзян Беларусі ў 2024 годзе. За апошні год спіс папоўніўся на 76 радкоў, а ўсяго з 2020 года пад санкцыі патрапілі больш за 200 чалавек. ЗША таксама даюць для беларусаў праграмы абмену, стыпендыі і іншыя віды супрацоўніцтва, адзначыў палітык.
Курт Кэмпбэл згадаў прызначаныя на 26 студзеня выбары ў Беларусі і выказаў меркаванне, што яны не будуць "ні свабоднымі, ні сумленнымі", бо праходзяць на фоне страху і рэпрэсій, якія працягваюцца.
— Нягледзячы на гэтыя цяжкасці, Злучаныя Штаты не губляюць надзеі на тое, што вы і дзясяткі тысяч людзей у Беларусі і за яе межамі змагаецеся за свабоду і дэмакратычную Беларусь. Мы вітаем вашае імкненне і заклікаем не губляць надзеі. <…> Наша падтрымка будучай дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай Беларусі застаецца нязменнай, і мы будзем працягваць падтрымліваць вашыя намаганні па рэалізацыі светлай будучыні для вашай краіны.
На адкрыцці Стратэгічнага дыялогу выступіў і Крыс Бергаўст, намеснік каардынатара дапамогі ЗША Еўропе і Еўразіі (гэтае ўпраўленне адказвае ў тым ліку і за дапамогу нашай краіне). з таго часу беларусы жывуць ва ўмовах рэпрэсій.
— Злучаныя Штаты падтрымліваюць дэмакратычныя памкненні [беларускага] народа, грамадзянскай супольнасці <…>, — зазначыў ён. — Стратэгічны дыялог быў запушчаны ў 2023 годзе, у тым ліку першае пленарнае пасяджэнне амаль год таму. <…> Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабодных, незалежных і дэмакратычных выбаршчыкаў, настойваючы на тым, што гэтая падтрымка ідзе з боку абедзвюх партый і захоўваецца пры ўсіх адміністрацыях. Я хачу падкрэсліць, што з 2020 года ЗША выдзелілі больш за 140 мільёнаў долараў у выглядзе двухбаковай дапамогі для падтрымкі Беларусі.
Бергаўст адзначыў важнасць вызвалення палітвязняў, якія выходзяць па памілаванні. Але дадаў, што ЗША «застаюцца цвёрдыя ў закліку вызваліць усіх» асуджаных па палітычных матывах.
— Мы працягнем сачыць за прыцягненнем рэжыму да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і яго саўдзел у незаконнай і несправядлівай вайне Расіі ва Украіне. Мы працягнем падтрымліваць сувязі паміж людзьмі, умацоўваць дэмакратычную сувязь паміж амерыканскім і беларускім народам. Мы працягнем нашыя праграмы па абароне ўнікальнай нацыянальнай культурнай самабытнасці Беларусі, уключаючы мову, літаратуру, мастацтва і гісторыю, — паабяцаў ён.
Святлана Ціханоўская, якая выступіла на адкрыцці дыялогу, падзякавала прадстаўнікам ЗША і Літвы, якія дапамагаюць Беларусі, а таксама прадстаўнікам дэмсіл, актывістаў і валанцёраў. І выказала спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі.
— Нам неабходна распрацаваць канкрэтныя крокі, што можна зрабіць у бліжэйшыя месяцы і ў наступным годзе, — заклікала яна. — Крокі па аказанні ціску на рэжым і вызваленню палітычных зняволеных. Крокі па стварэнні асноў дэмакратычнай дзяржавы — ад свабодных СМІ да сумленных выбараў. Крокі па забеспячэнні незалежнасці Беларусі і вызваленні яе ад расійскага ўплыву. <…> Нельга дапусціць страты бяспекі нават ва Украіне, Польшчы ці астатняй частцы рэгіёна. Наша барацьба ўзаемазвязана. Гэтак жа ўзаемазвязана і наша будучыня.
— Мы працягнем сачыць за прыцягненнем рэжыму да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і яго саўдзел у незаконнай і несправядлівай вайне Расіі ва Украіне. самабытнасці Беларусі, уключаючы мову, літаратуру, мастацтва і гісторыю, - паабяцаў ён.