ЕС адрэагаваў на рашэнне МЗС Беларусі ад абмежаванні для еўрадыпламатаў наведваць дзяржмерапрыемствы

Еўрапейскі саюз назваў рашэнне МЗС Беларусі аб абмежаванні наведвання для дыпламатаў дзяржаўных мерапрыемстваў, у тым ліку судоў, як «замінаючае нармальнай дыпламатычнай працы», паведамляе «Белсат» са спасылкай на БелаПАН.

600px_emblem_of_the_ministry_of_foreign_affairs_of_belarus.svg.png

Цяпер жа мерапрыемствы, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Беларусі, дыпламаты краін — членаў ЕС і НАТО могуць наведваць толькі па запрашэнню, альбо з пісьмовага дазволу МЗС.

«Наколькі мы разумеем, адна з мэтаў гэтага прадпісання — не дазволіць дыпламатычнай супольнасці назіраць за многімі бягучымі і будучымі палітычна матываванымі судовымі працэсамі», — адзначылі ў прадстаўніцтве, заявіўшы, што ЕС «адхіляе гэтае рашэнне МЗС Беларусі як замінаючае нармальнай дыпламатычнай працы».

«Рашэнне МЗС яшчэ больш абмяжоўвае празрыстасць беларускай судовай сістэмы. Дыпламаты ЕС будуць па-ранейшаму імкнуцца прысутнічаць на судовых слуханнях», — заявілі ў прадстаўніцтве Еўрасаюза.