«Калі ні адзін з нас не будзе гатовы памерці за свабоду, мы ўсе памрэм у няволі»
Амерыканскі гісторык з Йельскага ўніверсітэту Цімаці Снайдэр, вядомы сваімі даследаваннямі па гісторыі Усходняй Еўропы, у сваім фэйсбуку напісаў 20 пунктаў, што рабіць, калі да ўлады прыходзіць «суверэн».
Менавіта фармавання аўтарытарнай сістэмы кіравання пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША асцерагаецца сусветна вядомы даследчык. На 20-ю гадавіну рэферэдуму 1996 года, калі быў зламаны хрыбет беларускай дэмакратыі і ўсталявалася аўтарытарная ўлада суверэна, варта і нам памедытаваць над гэтымі пунктамі.
Польская газета «Wyborcza» надрукавала пераклад гэтага паста ў фэйсбуку Цімаці Снайдэра, бо і Польшча зараз перажывае тэндэнцыі шляху да аўтарытарызму.
1. Не патрэбна быць загадзя паслухмянымі. Аўтарытарызм вялікую частку сваёй моцы атрымаў бясплатна. Асобныя людзі думаюць, што можа ад іх жадаць рэпрэсіўны ўрад, і пачынаюць нешта рабіць, нават перад тым, як ад іх нешта вымагаюць. Ужо так рабіў? Перастань. Заўчасная паслухмянасць паказвае ўладзе, што ёй магчыма.
2. Барані інстытуцыі. Клапаціцеся пра суды і інстытуцыі. Пра канкрэтны суд, пра канкрэтную газету. Не кажыце пра “нашы інстытуцыі”, хіба калі вы ў іх працуеце і таму яны становяцца вашымі. Інстытуцыі падаюць як даміно, хіба так не адбудзецца, калі іх бараніць ад пачатку.
3. Памятайце пра прафесійную этыку. Калі лідары даюць адмоўны прыклад, спецыялісты яшчэ больш павінны весці сябе этычна. Цяжка зруйнаваць вяршэнства закона ў выпадку, калі юрысты не выслугоўваюцца перад сістэмай, цяжка давесці ў краіне да паказальных працэсаў, калі суддзі працуюць сумленна, не выслужваюцца.
4. Калі вы слухаеце палітыкаў, сачыць за некаторымі словамі. Пільнуйце ці словы "тэрарызм" і "экстрэмізм" не прамаўляюцца занадта часта, будзьце адчувальнымі на фатальныя "выключэнні" і да "надзвычайнага становішча". Гневайцеся на абвостраную патрыятычную лексіку.
5. Захоўвайце спакой, калі адбываецца здавалася б раней нешта неймавернае. Калі адбудзецца тэрарыстычная атака, памятаеце, што гэта акурат тое, што чакаюць прыхільнікі аўтарытарызму. Падумайце аб падпале рэйхстага. Раптоўная катастрофа, якая апраўдвае ліквідацыю балансу сіл, апазіцыйных партый і гэтак далей, гэта самы стары прыём у сцэнарыі нацыстаў.
6. Клапаціцеся пра мову. Пазбягайце фраз, якія паўтараюць усе. Прыдумляйце свае ўласныя, нават калі вы хочаце перадаць тое, што думаюць многія. Не карыстайцеся інтэрнэтам перад сном. Зараджайце свае прылады не ў спальні, а ў ложаку чытайце: "Сіла бяссільных" Вацлава Гавэла, "1984" Джорджа Оруэла, "Зняволены розум" Чэслава Мілаша, "Чалавек, які бунтуе" Альберта Камю, "Каранні таталітарызму" Ханны Арэнт або Пітэра Памяранцава.
7. Адрознівайцеся. Хтосьці павінен гэта зрабіць. Лёгка пераймаць іншых у словах або учынках. Так, гэта можа здацца трывожным, калі вы робіце і кажаце іначай. Але без гэтага неспакою няма свабоды. І кожны раз, калі вы даяце прыклад, тым парушаеце статус-кво і іншыя будуць ісці за вамі.
8. Верце праўдзе. Апускаюць факты, якія душаць свабоду. Калі нічога не так, то ніхто не можа крытыкаваць урад, таму што няма ніякіх падставаў для гэтага. Калі нішто не праўдзіва, то ўсё з'яўляецца прадстаўленнем. Самы тоўсты гаманец плаціць за самае асляпляльнае асвятленне.
9. Сам дахадзі на праўды. Праводзіць больш часу над доўгімі артыкуламі. Падтрымлівай журналісцкае расследаванне, набудзь падпіску на друкаваныя газеты. Бярыце пад ўвагу тое, што нешта з таго, што вы бачыце на экране, знаходзіцца там, каб вам нашкодзіць. Выкарыстоўвайце PropOrNot або іншыя сайты, якія адсочваюць прапаганду.
10. Развівайцеся фізічна. Улады хочуць бачыць ваша цела рыхлым у фатэлі, а эмоцыі распыленымі перад экранам. Выйдзіце на вуліцу. Забірайце вашае цела ў незнаёмыя месцы з незнаёмымі людзьмі. Заводзіце новых сяброў і гуляйце з новымі сябрамі.
11. Навязвайце кантакт вачыма. Размаўляйце па дробязях. Гэта не проста пытанне ветлівасці. Гэта спосаб падтрымліваць сувязь з асяроддзем, каб пераадолець непатрэбныя бар'еры, каб разумець, каму можна давяраць, а каму не. Калі мы ўваходзім у культуру дэнансацыі, то павінны ведаць псіхалагічны ландшафт вашым жыцці.
12. Вазьміце на сябе адказнасць за тое, як выглядае свет. Звярніце ўвагу на свастыкі і іншыя сімвалы нянавісці. Не адводзіце погляд. Не прызвычайвайцеся. Выкідвайце сімвалы нянавісці самі і давайце іншым прыклад.
13. Перашкаджайце будаўніцтву аднапартыйнай дзяржавы. Партыі, якія прыходзілі да ўлады, спачатку былі чымсьці іншым, але выкарысталі гістарычны момант, каб не даць магчымасці дзейнічаць супернікам. Пакуль вы ўсё яшчэ можаце галасаваць, галасуйце на мясцовых выбарах і нацыянальных.
14. Рэгулярна ахвяроўвайце грошы на добрыя мэты. Выберыце дабрачынную ўстанову і аўтаматычна рэалізоўвайце плацяжы ад яе імя. Будзеце ведаць, што вы з уласнай ініцыятывы зрабілі выбар на карысць працы грамадзянскай арганізацыі, якая дапамагае іншым рабіць нешта добрае.
15. Паклапаціцеся пра бяспеку вашага асабістай жыцця. Больш жорсткая ўлада будзе выкарыстоўваць усе, што яна ведаецца пра вас, каб аказаць ціск на вас. Пазбаўляйцеся ад шкоднасных праграм на вашым кампутары. Памятаеце, што электронныя лісты напісаныя ў небе. Выкарыстоўвай прамыя асабістыя кантакты. Хутка вырашайце ўсе юрыдычныя праблемы. Аўтарытарызм займаецца шантажом, проста шукае кручок, на якім вас павесіць.
16. Вучыцеся ў іншых людзей з іншых краін. Падтрымлівайце замежныя кантакты, заводзьце новых сяброў. Цяперашнія цяжкасці з'яўляюцца часткай больш шырокай тэндэнцыі. Ні адна краіна ў адзіночку не можа знайсці рашэнні для іх. Пераканайцеся, што ў вас ёсць пашпарт і ў вашых блізкіх.
17. Звярніце ўвагу на ваенізаваныя арганізацыі. Калі людзі са зброяй, якія сцвярджаюць, што яны заўсёды былі супраць сістэмы, пачынаюць насіць вайсковую форму і маршыраваць з паходнямі, канец блізкі. І калі ваенізаваныя фармаванні, паліцыі і арміі змешваюцца паміж сабой, гульня скончана.
18. Калі вы носіце зброю, падумайце аб тым, што вы робіце. Калі вы ўзброеныя на дзяржаўнай службе, то Бог дабраславіць вас і абароніць. Але ведайце, што ў мінулым зло выйгравала, таму што ў адзін цудоўны дзень супрацоўнікі паліцыі і салдаты рабілі рэчы, якія супярэчаць правілам. Будзьце гатовыя сказаць "не". Калі вы не ведаеце, што адбываецца, калі ласка, звярніцеся ў Музей Халакоста.
19. Будзьце адважнымі наколькі можаце. Калі ні адзін з нас не будзе гатовы памерці за свабоду, мы ўсе памрэм у няволі.
20. Будзьце патрыётамі. Абраны прэзідэнт не з'яўляецца патрыётам. Дайце наступнаму пакаленню добры прыклад таго, што гэта значыць — Амерыка. Ім будзе гэта патрэбна.
Наста Ільіна, "Берасцейская Вясна"