Ці вымірае народ за часамі Пуціна? Непрыемная дзяржаўная статыстыка РФ
Колькасць рускіх у Расіі зменшылася за часы кіравання Пуціна на 10 працэнтаў. Але сітуацыя з іншымі народамі РФ — яшчэ больш жахлівая. Так, колькасць беларусаў, якія пражываюць у Расіі, скарацілася амаль у чатыры разы ў 2020-м — або на 74%. І гэта найгоршы паказчык. Украінцаў падчас перапісу 2020-га стала менш у 3,3 разы — і гэта яшчэ да вайны!
За 22 гады кіравання Пуціна колькасць рускіх у Расіі паменшылася прыкладна на 12–13 мільёнаў чалавек. Расійскі блогер Дзмітрый Чарнышоў прыводзіць непрыемную статыстыку з артыкула Аляксандра Жаленіна ў часопісе «Republic».
Паводле даных перапісу-2002, у РФ пражывала крыху больш за 115 млн 889 тысяч рускіх. Перапіс 2020 года зафіксаваў, што іх колькасць скарацілася да 105 млн 579 тысяч чалавек. Гэта значыць, за 18 гадоў кіравання Уладзіміра Пуціна, якія прайшлі паміж перапісамі насельніцтва 2002-га і 2020-га гадоў, колькасць рускіх у Расіі ў абсалютных лічбах скарацілася без малога на 10 млн 310 тысяч чалавек — або на 8,9%.
Дададзім яшчэ даныя за іншыя гады. У суме скарачэнне колькасці расіян у РФ у 2000, 2001, 2021 і 2022 гадах склала прыблізна 2–3 млн чалавек.
Адпаведна, можна зрабіць выснову, што за 22 гады кіравання Пуціна колькасць расіян у Расіі паменшылася прыкладна на 12-13 млн чалавек.
У гэтую лічбу, натуральна, не ўвайшлі тыя прыкладна 150-200 тысяч чалавек, якія загінулі ва Украіне за тое, каб Пуцін мог кіраваць у Крамлі да канца сваіх дзён.
Калі паглядзець, як змянялася колькасць некаторых іншых этнасаў Расіі, дык сітуацыя яшчэ горшая:
- За перыяд з 2002-га па 2020 год колькасць найбуйнейшага не рускага народа Расіі — татараў (гаворка ідзе толькі пра татараў Прыкам'я і сярэдняй Волгі) скарацілася больш чым на 840 тысяч чалавек — з 5,6 млн у 2002 годзе да 4,7 млн у 2020 годзе. А гэта больш, чым на 15%.
- За той жа перыяд колькасць башкір паменшылася на 101,5 тыс. чалавек — з каля 1,7 млн да прыкладна 1,6 млн, або на 6%.
- Хакасаў у 2002 годзе было 75 622 тыс., у 2020 годзе — 61 365 (зніжэнне амаль на 19%).
- Мардва ў 2002 годзе складала 843 тыс., у 2020 годзе — 484,5 тыс. чалавек (скарачэнне на 42,5%).
- Марыйцаў у 2002-м было 604 тыс., у 2020-м — каля 424 тысяч (скарачэнне амаль на 30%).
- Удмурты ў 2002 годзе — 637 тыс., у 2020-м — каля 387 тыс. (скарачэнне на 39%).
- Чувашоў у 2002-м — 1 млн 637 тыс., у 2020 годзе — крыху больш за 1 млн (скарачэнне амаль на 35%).
- Колькасць беларусаў, якія пражываюць у Расіі, скарацілася амаль у чатыры разы (!) — з 808 тысяч у 2002 годзе да 208 тысяч у 2020-м, або на 74%.
- Колькасць украінцаў у РФ зменшылася ў 3,3 разы (!) — з больш чым 2,9 млн чалавек у 2002 годзе да 884 тыс. у 2020 годзе, або на 70%. Падкрэслім, што гэта яшчэ да пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Крамля супраць Украіны.
У 2022 годзе Расстат канстатаваў рэзкае змяншэнне ў Расіі ўкраінскіх мігрантаў, чаго наогул ніколі не было. І гэта прытым, што частка ўсходніх украінцаў свядома бегла ад вайны ў Расію, а іншая іх частка, як мы памятаем, перасялялася ў РФ акупацыйнымі войскамі ў «добраахвотна-прымусовым» парадку.
І нягледзячы на гэта, калі па выніках студзеня-лістапада 2021 года быў яшчэ зафіксаваны прырост мігрантаў з Украіны колькасцю большай за 56 тысяч чалавек, па выніках таго ж перыяду 2022 года было зарэгістравана іх міграцыйнае змяншэнне ў 1,8 тыс. чалавек.
У 2022-м украінцы масава з'язджалі з Расіі.
Зрэшты, наконт расійскага перапісу адмыслоўцы звярталі ўвагу, што інфармацыя пра нацыянальны склад пры перапісе насельніцтва — гэта інфармацыя палітычнага характару. Менавіта гэтыя звесткі будуць вызначаць намінальны лабісцкі патэнцыял як нацыянальных рэспублік, так і краін «бліжняга замежжа». Таму яны з найбольшай верагоднасцю могуць быць прадметам фальсіфікацый.
Чачэнцаў у 2002 годзе налічвалася 1 млн 360 тысяч, у 2020 годзе — 1 млн 675 тысяч (рост на 23%). (Зрэшты, наконт наважваецца стрымліваць чачэнцаў, але стрымлівае татар. Працягвае знішчаць безабаронных эрзян, марыйцаў ды ўдмуртаў і імкнецца стрымліваць лабісцкі патэнцыял армян, чыя дыяспара ў Расіі, мабыць, на самой справе хутка будзе супастаўная з насельніцтвам Арменіі. А беларусаў і ўкраінцаў як адрозных ад расіян нацыянальнасцей, паводле паведамлення, якое дасылае нам аўтарытарны Крэмль, у Расіі існаваць не павінна ўвогуле». (Зрэшты, адносна дэмаграфіі Чачні, вядома, неабходна зрабіць пэўную агаворку наконт рэлевантнасці атрыманых там даных, паколькі зразумела, хто ў гэтай рэспубліцы галоўны «дэмограф»).
У Дагестане — рост на 23,5%.
Інгушы: 2002 год — 413 тыс., 2020 год —517 тыс. (рост на 25%).
Тувінцы ў 2002 годзе — 243,4 тыс., у 2020 годзе — 295,4 (рост на 21,3%).
Эвенкі ў 2002 годзе — 35,5 тыс., у 2020 годзе — 39,2 тыс. чалавек (рост на 10,4%).
Якутаў у 2002 годзе налічвалася каля 444 тысяч, а ў 2020-м іх колькасць павялічылася амаль да 480 тысяч (рост на 7,8%).
Калі паспрабаваць ахарактарызаваць асноўную прычыну дэпапуляцыі рускіх у адной фразе, то яна будзе гучаць так:
23 гады прыродныя багацці Расіі, яе прамысловы і чалавечы капітал эксплуатуюцца ў першую чаргу ў інтарэсах нікчэмнай меншасці. Кіруючы клас пуцінскай эпохі ў асобе прадстаўнікоў буйнога капіталу і найцяснейшым чынам звязанага з ім вышэйшага пласта дзяржчыноўнікаў, а таксама кіраўніцтва сілавікоў, засяродзіў у сваіх руках незлічоныя багацці, у той час як большасць расіян — гэта альбо жабракі, альбо тыя, хто гібее паміж галечай і беднасцю.
Зрэшты, Алесь Чайчыц разважае пра скарачэнне колькасці беларусаў падчас расійскага перапісу і адзначае наступнае: «Умоўна кажучы, Крэмль не наважваецца стрымліваць чачэнцаў, але стрымлівае татараў. Працягвае знішчаць безабаронных эрзян, марыйцаў ды ўдмуртаў і імкнецца стрымліваць лабісцкі патэнцыял армян, чыя дыяспара ў Расіі, мабыць, на самой справе хутка будзе супастаўная з насельніцтвам Арменіі. А беларусаў і ўкраінцаў як адрозных ад расіян нацыянальнасьцей, паводле паведамлення, якое дасылае нам аўтарытарны Крэмль, у Расіі існаваць не павінна ўвогуле».
Нагадаем, як пісаў «НЧ», у Беларусі таксама за гады кіравання Лукашэнкі беларусаў стала менш на мільён. Прапорцыі падобныя. Так, насельніцтва Беларусі на пачатак 2023 года складала 9 200 617 чалавек, што амаль на 55 тысяч менш, чым летась. Такія даныя Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў у канцы сакавіка. А ў 1994 годзе насельніцтва Беларусі складала 10 мільёнаў 243 тысячы чалавек. Да таго ж колькасць людзей у працаздольным узросце памяншаецца значна хутчэй, чым агульная колькасць беларусаў.