Аляксей Арастовіч: У планах расійскага камандавання — вайна на беларускім кірунку

Украінскі палітык, экс-дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч упэўнены, што чарада правакацый у Беларусі і непасрэдна на заходняй мяжы — прадуманая тактыка Крамля, у якую ён уцягнуў Лукашэнку. І, можа быць, нават пралог да ўмоўнай Трэцяй сусветнай вайны ў навучальным варыянце.

1625826917_9_kartinkin_com_p_yadernii_vzriv_art_art_krasivo_9_1_logo_1.jpg

— Праводзіцца інфармацыйная аперацыя стратэгічнага маштабу. Як далёка яна зойдзе і якія сапраўдныя мэты пераследуе? — вылучыў пытанне Арастовіч падчас размовы са Святланай Ціханоўскай на канале Фейгін LIVE. — Усе заявы, перакідка «вагнераўцаў», атакі пры дапамозе бежанцаў польскіх памежнікаў з тэрыторыі Беларусі, залёт верталётаў — гэта не выпадкова.

Гэта спланаваная акцыя, разлічаная па кроках. Вядзе яна да пэўнай кульмінацыі, якая, думаю, будзе бліжэй да сярэдзіны верасня або кастрычніка, калі запланаваныя расійска-беларускія вучэнні «Захад» і вучэнні ратавальнікаў АДКБ «Скала».

Зараз ідзе мяккае разварушванне. Але вы разумееце, калі будзе створаная міжвідавая групоўка войскаў, яна вельмі надзейна падапрэ любыя правакацыі і ўзмоцніць любы сігнал.

Пры гэтым галоўным вынікам падобных дзеянняў, лічыць украінскі палітык, з'яўляецца нанясенне сур'ёзнага ўрону беларускаму суверэнітэту.

— Што робіць Лукашэнка, які ўсё жыццё ганарыўся тым, што абараняе беларускі суверэнітэт? Упускае ўзброеную групоўку, вядомую тым, што яна зусім нядаўна захоплівала штаб расійскай вайсковай акругі ў Растове і хадзіла ў наступ на Маскву.

То бок, гэта, мякка кажучы, мала кіраваныя людзі ў колькасці ўжо амаль дзвюх брыгад. Людзі, якія распілоўваюць палонных і займаюцца падобным. І яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

  • Ці павялічыла рэальны суверэнітэт Беларусі выкарыстанне гэтых людзей для правакацый супраць краін NATO? Рытарычнае пытанне.
  • Ці павялічыла рэальны беларускі суверэнітэт перабазаванне тактычнай ядзернай зброі РФ на беларускую тэрыторыю? Рытарычнае пытанне.
  • А ўзаемадзеянне (навучанне) беларускіх сілавікоў, рэзервістаў, сіл тэрабароны інструктарамі ПВК «Вагнер»? Рытарычнае пытанне.

Нават для самога Лукашэнкі, які пазіруе ў якасці прэзідэнта Беларусі, не з'яўляючыся такім, гэта вялікае пытанне. Гэта як цкаваць зайца ваўчынай зграяй: ты ніколі не ведаеш, на каго абернуцца ваўкі ў патрэбны момант.

Таму беларускі суверэнітэт цяпер пад пагрозай, напэўна, самай сур'ёзнай за ўвесь час існавання незалежнай Беларусі. І адпаведныя дзеянні для гэтага распачаў Лукашэнка. Пасля пачатку вайны наогул і выкарыстання беларускай тэрыторыі для агрэсіі гэтыя дзеянні ўяўляюць самую сур'ёзную пагрозу беларускай дзяржаўнасці.

Ён уцягвае Беларусь — 9 мільёнаў чалавек — у вельмі авантурную гульню, пераследуючы нейкія асабістыя мэты.

Але наогул тое, што робяць Пуцін і Лукашэнка, мае ўсе прыкметы, пакуль падпарогавыя, але якія набліжаюцца да прамой фармальнай класіфікацыі іх дзеянняў як ваенная агрэсія супраць краін NATO. Вось што Лукашэнка цяпер робіць ва ўнісон з Пуціным.

І гэта цалкам рэальная пагроза, яна эскаліруецца, набірае ход, і ў тым ліку гэтыя два залёты верталётаў, як я ўжо сказаў, зусім не выпадковыя.

Далей можа быць асобная правакацыя, можа быць высадка дыверсійна-разведвальных груп і гэтак далей. І да гэтай сітуацыі трэба ставіцца максімальна сур'ёзна.

А калі разглядаць беларускае пытанне ў дадзеным кантэксце, то палітыка Пуціна заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваць Беларусь, абмяжоўваючы яе рэальны суверэнітэт, у сваіх абсалютна цынічных мэтах, звязаных са стварэннем прамой ваеннай гібрыднай пагрозы краінам Захаду.

І гэта пралог, як хочаце называйце, да ўмоўнай Трэцяй сусветнай вайны ў навучальным варыянце.

Але самае галоўнае, што ў планах расійскага камандавання — вайна на беларускім кірунку прадугледжвае, што полем бою стане сама Беларусь. Там будзе ажыццяўляцца першая прымежная бітва. Гэта значыць Крэмль загадзя спісаў Беларусь.

І гэта яшчэ раз павінна паставіць пытанне аб расійска-беларускіх адносінах, таму што пакуль яны развіваюцца зусім не ў патрэбны бок для беларускага народа, - падкрэсліў Арастовіч.

Ён жорстка раскрытыкаваў дзеянні Захаду ў адказ на правакацыі Пуціна і Лукашэнкі.

— Дзеянні Захаду абсалютна не актыўныя. Ведаю, ёсць людзі, якія вераць у нейкі хітры план, нібыта яны там анакондай душаць Расію і Лукашэнку. Няма ніякага плана.

План не можа прадугледжваць, што цябе атакуюць на шырокім фронце ад Афрыкі да краін Балтыі, а ты нічым не адказваеш — няма ні публічных заяў, ні фактычных дзеянняў.

Кожная краіна асобна нешта кажа, але сумеснай заявы ў дачыненні да абароны сваіх уласных інтарэсаў, няма, нават на стыку Польшчы і Літвы. Няма адпаведнай рэакцыі, у тым ліку на беларускае пытанне. Людзі ў беларускіх турмах, палітвязні перажываюць страшныя выпрабаванні. Любы чалавек, нават з вельмі моцнымі нервамі, паслухаўшы тое, што там адбываецца, не вытрымлівае. І што?

Лукашэнку ўжо тысячу разоў можна было прыцягнуць да адказнасці за здзекі з беларусаў. У першую чаргу, нягледзячы на тое, што я ўкраінец і прадстаўляю інтарэсы Украіны, я хацеў бы, каб яму паставілі пазоў за беларусаў, за здзекі над уласнымі грамадзянамі, за фальсіфікацыю выбараў, за гвалтоўны захоп улады ў краіне і, вядома, за ўкраінскіх дзяцей і агрэсію супраць Украіны, — сказаў экс-дарадца кіраўніка офіса Зяленскага.