Бязвізавы рэжым з Кітаем можа быць уведзены цягам месяца

Беларускі парламент сёння ратыфікуе пагадненне з Кітаем аб бязвізавых паездках.

kitaj_1.jpg

На думку дэпутата Валерыя Варанецкага, бязвізавы рэжым можа быць уведзены ўжо на працягу месяца.
У пачатку чэрвеня Беларусь і Кітай падпісалі міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавы рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў. Аднак каб бязвіз запрацаваў, трэба, каб пагадненне ратыфікавалі абедзве краіны.
Беларускі парламент ратыфікуе пагадненне 27 чэрвеня. Пасля яго павінен ратыфікаваць Савет Рэспублікі і падпісаць прэзідэнт.
— На працягу месяца працэдура будзе завершана, — падзяліўся прагнозамі дэпутат Валерый Варанецкі, — У бліжэйшы час мы ўступім у бязвізавы рэжым.
Паводле яго даных, летась Беларусь наведалі каля 20 тысяч кітайцаў.
tut.by